У Гродне пачне працаваць гурток па фінансавай граматнасці

Источник материала:  
22.11.2011 13:40 — Новости Общества

У Гродне пачне працаваць гурток па фінансавай граматнасці


Арганізатары гуртка разлічваюць на тое, што ўдзел у яго працы будуць браць найперш прадстаўнікі сацыяльна-неабароненых групаў насельніцтва. Напрыклад, пенсіянеры і студэнты.

Гурток праводзіцца ў межах праекта "Клуб сацыяльнай дапамогі", які ладзіцца гарадзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў "ВІТ".

Апроч Гродна такія ж гурткі ў межах праекта будуць працаваць у Смаргоні і Мінску. Фінальным мерапрыемствам праекта стане Круглы стол па абмене досведам і абмеркавання перспектываў развіцця такога кшталту дзейнасці.

Заняткі першай групы будуць адбывацца на працягу лістапада-снежня. Другая група будзе працаваць у студзені-сакавіку.

На думку адной з арганізатарак праекта Таццяны Ларынай, тэма гуртка з'яўляецца асабліва актуальнай для сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва. Заняткі ў гуртку дазволяць атрымаць карысныя веды, якія дапамогуць больш эфектыўна планаваць свой бюджэт, а таксама павысіць якасць свайго жыцця.

На занятках будзе весціся гутарка аб банкаўскіх укладах, пытаннях адкрыцця і абслугоўвання рахункаў, крэдытных спажывецкіх кааператывах, крэдытах, пластыкавых і крэдытных картках, аўтакрэдытаванні, крэдытах на аўто і навучанне, электронных грошах, выкарыстанні WebMoney і іншых тэмах.

Першая сустрэча ўдзельнікаў гуртка адбудзецца 26 лістапада ў 14.00 па адрасе вул. Будзёнага 48а ауд. 419. 
←Обязательное тестирование школьников на предрасположенность к наркотикам могут ввести в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика