ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Падчас нарады па пытаннях даступнасці для насельніцтва лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў прапанаваў пазбаўляць ліцэнзій аптэчныя пункты, якія завышаюць гандлёвыя нацэнкі на лекі.
"Мэтавыя праверкі, якія рабіліся, паказалі, што рознічныя сеткі парушаюць дзейнае заканадаўства і ўстанаўліваюць завышаныя гандлёвыя нацэнкі. На некаторыя лекавыя сродкі пры дазволеных ад 10% да 25% устанаўліваецца надбаўка да 40%. Таму варта пазбавіць такія аптэкі ліцэнзій, нават у выпадку, калі будзе выяўлена толькі адно такое парушэнне", — сказаў Азараў.
Прэм'ер Польшчы прапанаваў павялічыць пенсійны ўзрост да 67 гадоўПрэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прапанаваў павялічыць пенсійны ўзрост грамадзян да 67 гадоў.
"Неабходна павялічыць пенсійны ўзрост. Калі мы не пойдзем на гэты крок, то не ўтрымаем Польшчу на плыву ў перыяд крызісу", — заявіў Дональд Туск у Сойме (ніжняя палата парламента), прадстаўляючы дэпутатам новы ўрад.
Прэм'ер паведаміў, што ў рамках гэтых планаў з 2013 года пенсійны ўзрост кожныя чатыры месяца будзе павялічвацца на месяц, каб да 2020 года дасягнуць узроўня ў 67 гадоў для мужчын і да 2040 года — у жанчын. Па яго словах, гэта мера выгадная Польшчы ў фінансавых адносінах, і яна дазволіць таксама павялічыць памер пенсій.
Цяпер у Польшчы мужчыны ідуць на пенсію ў 65 гадоў, жанчыны — у 60.У Празе тысячы людзей пратэстуюць супраць жорсткай эканоміі
У Празе тысячы людзей сабраліся на Вацлаўскай плошчы ў знак пратэсту супраць жорсткай эканоміі ўрада. Акрамя таго, яны правялі акцыю памяці ў сувязі са звяржэннем камунізму ў краіне 22 гады назад.
У пратэстах прынялі ўдзел прыхільнікі прафсаюзных дзеячаў, а таксама вышэйшыя кіраўнікі найбуйнейшай апазіцыйнай партыі сацыял-дэмакратаў, якая ў наш час атрымлівае сур'ёзную грамадскую падтрымку, паводле апытанняў.
На плошчы некаторыя хадзілі з савецкімі сцягамі з сярпом і молатам, іншыя — са сцягамі з малюнкам лацінаамерыканскага рэвалюцыянера Чэ Гевары. Акрамя таго, у многіх чэхаў былі транспаранты з такімі лозунгамі, як "17 лістапада 1989 года было здрадай людзей з Чэхаславакіі".
Правацэнтрысцкі ўрад Пятра Нечаса стаў непапулярным пасля з'яўлення інфармацыі пра скарачэнне бюджэту да 2016 года. Меры эканоміі, які дапамаглі значна скараціць дзярждоўг, ухвалілі інвестары і рэйтынгавыя агенцтвы. "Яны ажыццяўляюць драконаўскія меры..., якія дапамагаюць багатым і пры гэтым рабуюць людзей сярэдняга класа і беднякоў", — сказаў адзін з тых, хто пратэставаў на плошчы.
Падобныя дэманстрацыі прайшлі і ў іншых краінах Еўропы. У Грэцыі і Італіі шматтысячныя дэманстрацыі перараслі ў беспарадкі, а акцыі пратэсту супраць Уол-стрыт у ЗША прывялі да сутыкненняў з паліцыяй і арыштаў.
Вашынгтон прыстрашыў Тэгеран ізраільскімі бомбаміУлады ЗША прад'явілі ўльтыматум Тэгерану, запатрабаваўшы ад яго ў тэрмін да вясны 2012 года згарнуць сваю ядзерную праграму, прыстрашыўшы ў адваротным выпадку больш не стрымліваць Ізраіль, які гатовы да нанясення масіраванага ўдару па тэрыторыі Ірана, піша газета Yеdіоth Аhrоnоth.
Аўтары артыкула падкрэсліваюць, што вясной 2012 годы, калі армейскія падраздзяленні ЗША пакінуць тэрыторыю Ірака, Ізраілю ўжо не спатрэбіцца дазвол Вашынгтона на пралёт ваенных самалётаў праз іракскую паветраную прастору на шляху да Ірана. Пра сур'ёзныя намеры Ізраілю нанесці ўдар па Ірану апошнім часам піша прэса гэтай краіны. У прыватнасці, журналісты звярнулі ўвагу на публікацыю амерыканскага сайта Dаіlу Bеаst, які сцвярджае, што за апошнія 10 гадоў, на працягу якіх Іран распрацоўваў атамную бомбу, Ізраіль выдаткаваў дзясяткі мільярдаў долараў на стварэнне высокатэхналагічнай электроннай і кібернетычнай зброі, якая можа быць скарыстана супраць Ірана і літаральна "асляпіць і аглушыць" яго.