На Кастрычніцкай плошчы затрыманыя грамадскія актывісты
17.11.2011 00:02
—
Новости Общества
На Кастрычніцкай плошчы затрыманыя грамадскія актывісты
На Кастрычніцкай плошчы а 19-й гадзіне затрыманыя вернікі і грамадскія актывісты, якія прыйшлі памаліцца за Беларусь і палітвязняў. Сярод затрыманых Ганна Шапуцька, Таццяна Кім, Алесь Макаеў, Ніна Багінская і яшчэ 3 чалавекі. Пра гэта па мабільным тэлефоне паведаміла прэс-службе БХД сама Ганна Шапуцька.
Спачатку яна паведаміла, што ім не даюць сабрацца для малітвы каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, таму яны накіроўваюцца з Кастрычніцкай да Чырвонага касцёла. А праз 5 хвілінаў яна ўжо патэлефанавала з аўтобуса, і паведаміла, што іх затрымалі на выхадзе з плошчы.
Акрамя пералічаных асобаў былі затрыманыя таксама Наталля Баярын, Алена Талстая і выпадковы мінак Аляксандр Кальянаў.
Нагадаем, што ўжо больш за тыдзень актывісты і вернікі а 19-й збіраліся на Кастрычніцкай і маліліся на ружанцы за Беларусь і вызваленне палітвязняў, а затым ішлі на традыцыйную малітву да Чырвонага касцёла. Міліцыя паабяцала разганяць гэтыя малітоўныя акцыі. Пра гэта 14 лістапада заявіў начальнік Цэнтральнага РАУС Менска Віктар Радзевіч.