Ваўкавыскі райвыканкам загадам ладзіць падпіску на дзяржвыданні
16.11.2011 18:10
—
Новости Общества
Ваўкавыскі райвыканкам загадам ладзіць падпіску на дзяржвыданні
Прэс-служба БАЖДа журналістаў трапіла копія афіцыйнага ліста з Ваўкавыскага райвыканкама з прадпісаннем зябяспечыць падпіску на шэраг дзяржаўных выданняў на 1 квартал 2012 года.
"З мэтай яе арганізаванага правядзення Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт просіць забяспечыць ведамасную і індывідуальную падпіску на кантралюемыя выданні", — гаворыцца ў пасланні за подпісам намесніка старшыні райвыканкама сп-ра Захарчука.
Пасланне адрасавана "кіраўніку" і выглядае на тыповую разнарадку кіраўнікам мясцовых прадпрыемстваў. Пра зробленую працу трэба падаць справаздачу ў аддзел ідэалагічнай працы Ваўкавыскага райвыканкама да 24 снежня 2011 г.
У спісе "кантралюемых выданняў" фігуруюць "Советская Белоруссия" (газета прэзідэнцкай адміністрацыі; ведамасная падпіска — 2 асобнікі, індывідуальная — 9 асобнікаў), "Рэспубліка" (газета Савета міністраў; ведамасная — 3, індывідуальная — 1), "7 дней" (сузаснавальнік - БЕЛТА, дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства; ведамасная — 0, індывідуальная — 1), "Гродзенская праўда" (сярод сузаснавальнікаў — Гродзенскі абл- і райвыканкамы; ведамасная — 2, індывідуальная — 2), "Наш час" (заснавальнік — Ваўкавыскі райвыканкам; ведамасная — 2, індывідуальная — 13).
У пераліку ёсць таксама газеты "Звязда", "Народная газета", "Белорусская нива", "Знамя Юности" і часопіс "Планета", але прадпрыемства, кіраўніку якога адрасавана менавіта гэты ліст, на іх падпісвацца не абавязалі.
Нагадаем, што днямі міністр інфармацыі казаў пра рост самаакупнасці дзяржаўнай прэсы і абяцаў ёй бюджэтную падтрымку ў 2012 годзе. "Калі б не эканамічныя цяжкасці, якія ўзніклі ў краіне, па выніках года ўсе рэспубліканскія газеты падышлі б да 100% акупнасці", — цытавала Алега Праляскоўскага агенцтва БЕЛТА.