За што ў Маладзечне стаяць на ўліку 9-гадовыя дзеці?
16.11.2011 16:09
—
Новости Общества
За што ў Маладзечне стаяць на ўліку 9-гадовыя дзеці?
Бадай, кожнаму даводзілася сутыкацца з тым, што называюць падлеткавай злачыннасцю. У гэтую фармулёўку ўваходзяць і крадзеж, і п'янства, і пераход дарогі ў неналежным месцы. Сёння большасць людзей проста імкнуцца не звяртаць на гэта ўвагу, прымаючы тое, што адбываецца, за штодзённасць XXI стагоддзя.
Нядаўна на камісіі па справах непаўналетніх разглядаўся выпадак, калі некалькі маладых людзей у Маладзечне, ужо добра выпіўшы (паводле словаў затрыманых, на траіх у іх выйшла па бутэльцы гарэлкі і літру піва), вырашылі пайсці шукаць прыгод. І ў іх гэта сапраўды атрымалася! Убачыўшы на прыпынку незнаёмага чалавека, яны ўвязаліся з ім у бойку. А калі прыйшлося каментаваць свой учынак, то ніякага разумнага тлумачэння яму папросту не знайшлося.
Ці сапраўды кожны дзень здараецца падобнае? Наколькі гэта істотная праблема? І пра што трэба гаварыць з падлеткамі, каб прадухіліць развіццё злачыннасці сярод моладзі?
Пашы 17 год, але ён ужо меў вопыт крадзяжу. Сустракацца са мной не захацеў, аднак па тэлефоне мне атрымалася з ім пагаварыць, нават нягледзячы на тое, што асаблівага жадання са мной размаўляць ў яго не было. Голас быў абыякавым: ні адказнасці, ні сур'ёзнасці, быццам усё тое, што адбываецца – гульня, а не жыццё.
– Паша, скажы, што прымусіла цябе пайсці на злачынства?
– Нуда.
– І чаго табе гэта каштавала?
– Паездкі на Галіцкага (у міліцыю. - Аўт.).
– Ты шкадаваў потым, што пайшоў на такі ўчынак?
– Калі ўжо зроблена, ты пра нешта шкадуеш? Чаго там шкадаваць...
– А як маці аднеслася да гэтага?
– Як можа маці аднесціся? Вядома, хвалявалася, перажывала...
– Ты больш не здзяйсняў нічога супрацьзаконнага?
– Я не займаюся гэтым ужо год. Ніякіх залётаў у мяне больш не было.
– А што ты скажаш падлетку, які таксама захоча ад нуды пайсці на правапарушэнне?
– Гледзячы на тое, якое правапарушэнне і які артыкул будуць “прышываць”. Калі дробнае хуліганства, то нічога страшнага. Можна і схадзіць.
– А як сябры да гэтага ставіліся?
– Нармальна. Мае сябры з двара нічога пра гэта не ведаюць. Толькі самыя блізкія.
– Чаму ты пайшоў менавіта на крадзёж?
– Ну, калі штосьці “грабануць”, то вялікага розуму не трэба: падышоў, выняў, разабраў і пайшоў.
– Ты можаш сёння сказаць, што назаўсёды з гэтым завязаў?
– Не ведаю, жыццё пакажа. Я жыву адным днём...
10-гадовыя дзеці кураць і п'юць
Для таго каб даць справядлівую ацэнку таму, што адбываецца, я вырашыла паразмаўляць з кампетэнтнымі людзьмі, якія займаюцца непасрэдна прафілактыкай правапарушэнняў.
На мае пытанні пагадзілася адказаць намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Маладзечанскага раёна Вольга Клепакова.
– Вольга Паўлаўна, ці разглядаюцца на пасяджэннях камісіі такія правапарушэнні, як пераход вуліцы ў неналежным месцы, нецэнзурная лаянка, курэнне ў грамадскіх месцах? І ці могуць гэтыя, здавалася б, малаважныя правапарушэнні сапсаваць біяграфію падлетку?
– Практычна на ўсіх пасяджэннях камісій мы разглядаем падлеткаў, якія нецэнзурна выказваюцца ў адрас сваіх сяброў, бацькоў. Таксама разглядаем вельмі шмат выпадкаў, калі падлеткі пераходзяць дарогу ва неўсталяваным месцы альбо калі падлетак ідзе па праезнай частцы без флікера. Такія правапарушэнні, вядома, могуць паўплываць на лёс падлетка ў будучыні, таму што на любое правапарушэнне складаецца пратакол супрацоўнікам РАУС, пры гэтым абавязкова запаўняецца картка формы 1АП, якая адпраўляецца ў міліцыю і ўносіцца ў Рэспубліканскую базу дадзеных.
– Скажыце, калі ласка, якія правапарушэнні патрабуюць асаблівай увагі?
– Існуе праблема невыканання бацькамі сваіх бацькоўскіх абавязкаў. І таму адна з найбольш актуальных на сённяшні дзень праблем – гэта тое, што да нас у камісію ўсё часцей трапляюць дзеці, якія не дасягнулі нават 10-гадовага ўзросту. Гэта значыць, яны не дасягнулі ўзросту, з якога настае адказнасць, адпаведна пратакол складаецца на бацькоў. Калі раней да нас часцей за ўсё траплялі дзеці 14-16 гадоў, то цяпер ўсё інакш.
Школьнікі апярэдзілі навучэнцаў ПТВ па колькасці злачынстваў
Каб паглыбіцца ў сутнасць праблемы сучаснасці, з пытаннямі я звярнулася да выканальніка абавязкаў начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага раёна Сяргея Шытыкі.
– Сяргей Фёдаравіч, скажыце, калі ласка, якія правапарушэнні часцей за ўсё здзяйсняюцца падлеткамі?
– У нашым рэгіёне падлеткамі ў першую чаргу здзяйсняюцца такія адміністрацыйныя правапарушэнні, як п'янства і дробнае хуліганства. На пачатак кастрычніка зарэгістравана 42 злачынствы, учыненыя падлеткамі. Ад усіх правапарушэнняў прыкладна два з трох – крадзяжы. На другім месцы – хуліганства, у пераважнай большасці бойкі.
– А ці праўда, што цяпер з'явілася "мода" красці на спрэчку?
– Такія правапарушэнні лічацца дробным крадзяжом. Падобныя выпадкі сапраўды пачасціліся. Падлеткі часцей за ўсё спрачаюцца на тое, ці зможаш ты вынесці той альбо іншы прадукт. Вядома, гэта не сыр або малако, а дробныя прадукты, такія як жвачка, шакаладка.
– Сяргей Фёдаравіч, простая прысутнасць у кампаніі падвыпіўшых падлеткаў з'яўляецца нагодай для затрымання і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці?
– Калі падлетак цвярозы і проста знаходзіцца ў кампаніі падвыпіўшых падлеткаў, то гэта, вядома, не з'яўляецца нейкім адміністрацыйным правапарушэннем. Але калі ў гэтай кампаніі распіваюць спіртныя напоі і падлетак прысутнічае пры гэтым, то, безумоўна, гэта з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.
– Нядаўна я чула, што школьнікі сталі трапляць у падобныя сітуацыі часцей, чым навучэнцы ПТВ. Скажыце, гэта сапраўды так?
– Школьнікі сапраўды сталі трапляць на разгляд камісіі па справах непаўналетніх часцей, чым навучэнцы ПТВ. Дакладна, з 42 зарэгістраваных правапарушэнняў 15 школьнікаў і 7 навучэнцаў вучылішча былі ў іх задзейнічаныя.
Якое злачынства можа здзейсніць дзіця
Некалькі тыдняў назад, цікавячыся рознымі падобнымі выпадкамі, я наткнулася вось на што: дзяўчынка, вучаніца малодшых класаў, забрала з сабой кнігу з крамы. Але самае дзіўнае, што гэта былі не казкі, а кніга, прызначаная толькі для дарослых. Верагодна, менавіта гэта яе і зацікавіла.
Размаўляючы з Сяргеем Фёдаравічам, запыталася, ці здаралася яму разглядаць выпадкі з дзецьмі такога ўзросту. Ён мне патлумачыў, што гэта адзінкавыя здарэнні. І што гэта не лічыцца злачынствам, таму што дзесяцігадовае дзіця не можа быць злачынцам. На яго не складаецца пратакол. Прычым большасць дзяцей, якія ідуць на падобныя правапарушэнні, з неспрыяльных шматдзетных сем'яў. Хутчэй за ўсё, яны здзяйсняюць злачынствы з-за недахопу грошай.
Быў выпадак, калі два браты, старэйшы і малодшы (старэйшы ўжо да гэтага быў некалькі разоў судзімы), скралі колы ад чужога ровара, каб памяняць на сваім. Аднак яны не падышлі, і іх прыйшлося выкінуць. Затое ў камісію па справах непаўналетніх браты ўсё роўна патрапілі.
Дзеці: “Лепшы ўзор – уласныя боцькі”
Каб зразумець прычыну, па якой падлеткі ідуць на правапарушэнні, я вырашыла паразмаўляць з навучэнцамі гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна, дзе нядаўна прайшла сустрэча са старшым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх транспартнай міліцыі Маладзечанскага раёна Ірынай Полаз.
Усе адказы, якія я пачула, зводзіліся да адной галоўнай прычыны. Вось некаторыя з іх.
Хрысціна Салаўёва: "Я лічу, што падлеткі ідуць на правапарушэнні таму, што ім не хапае цёплай шчырай размовы з бацькамі, з сябрамі. Яны не ўмеюць сябе па-іншаму забаўляць. Усё ідзе ад сям'і, ад правільнага выхавання. Лепшы ўзор для любога не толькі дзіцяці, але і чалавека – гэта яго ўласныя бацькі".
Даша Лявіцкая: "Некаторыя дзеці здзяйсняюць правапарушэнні таму, што яны хочуць быць падобнымі да сваіх уласных бацькоў. Вядома ж, калі дзіця бачыць, што іх бацькі п'юць, паляць, лаюцца непрыемнымі словамі, то ён лічыць, што гэта нармальна і што я таксама магу хадзіць па вуліцы або нават у школе і рабіць тое ж самае".
Самы галоўны закон – не зямны
У пошуках выхаду з існуючай сітуацыі я вырашыла пагутарыць з вядучым спецыялістам камісіі па справах непаўналетніх Маладзечанскага раёна Марыяй Козік.
— Марыя Палікарпаўна, як вырашыць праблему падлеткавай злачыннасці? Што вы, улічваючы свой прафесійны досвед, можаце параіць бацькам, якія жадаюць сваім дзецям шчаслівай будучыні?
— Часта мы спрабуем адлюстраваць жыццё такім чынам, што існуе толькі адзін закон – закон зямны, які выяўлены ў Адміністрацыйным або Працоўным кодэксах, але, тым не менш, забываем пра тое, што нароўні з гэтымі кодэксамі існуе самы галоўны закон нашага жыцця – закон маральны, закон духоўны. Вельмі часта мы спрабуем растлумачыць увесь негатыў тым, што такія часіны ці такія людзі. Але калі быць сумленным з самім сабой, то мы прыйдзем да высновы, што закон сумлення непадуладны часам. Ніхто не скасуе яго ні ў стагоддзі I, ні ў стагоддзі XXI. Ні час, ні сітуацыя, ні акалічнасці не могуць сказаць і не могуць пацвердзіць, што быць маральным – гэта дрэнна, што рабіць дабро – гэта ва ўрон сабе, што быць дабрадзейным і цнатлівым – гэта ў шкоду сваёй будучай сям'і і сваім яшчэ ненароджаным дзецям, бо ісціна была, ёсць і будзе.