На Брэстчыне некалькі сотняў чалавек сталі “замежнымі ўкраінцамі”

Источник материала:  
15.11.2011 21:34 — Новости Общества

На Брэстчыне некалькі сотняў чалавек сталі “замежнымі ўкраінцамі”

Еўрарадыё
Пра гэта сказаў Генеральны консул Рэспублікі Украіна ў Брэсце Іван Баранчык.

“У нас ёсць такая магчымасць - выдаваць “пасведчанне замежнага ўкраінца”. Хто мае украінскія карані, шануе ўкраінскую мову, культуру, - піша заяву, яе вязуць у Кіеў на разгляд прэзідэнту, і ён гэтае пасведчанне атрымлівае”, - сказаў дыпламат.

Са слоў Генеральнага Консула Івана Баранчыка, з 2004 года “пасведчанне замежнага ўкраінца” атрымалі каля паўтысячы жыхароў Берасцейшчыны. Нагадаем, у 2004 годзе Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла такі дакумент.

Як адзначае генконсул, паміж нашымі краінамі бязвізавыя стасункі, таму зацікаўленасць чыста культурная. Увогуле ж “пасведчанне замежнага ўкраінцы” нечым падобнае да Карты паляка. Дарэчы, яе з 2007 года (час увядзення) па стане кастрычнік 2010 года мелі 3 600 жыхароў вобласці.


←Фотофакт: на Октябрьской площади молились за политзаключенных и силовые структуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика