Бабруйск дагэтуль не разлічыўся за вываз снегу мінулай зімой

Источник материала:  
15.11.2011 17:06 — Новости Общества

Бабруйск дагэтуль не разлічыўся за вываз снегу мінулай зімой

Еўрарадыё
Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме 14 лістапада паведаміў першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Алег Ковель.

Грошы за вываз леташняга снегу не атрымалі ад бюджэту прамысловыя прадпрыемствы, удакладняе газета "Вечерний Бобруйск". Сума пазыкі не паведамляецца. Але агульныя выдаткі на вываз снегу за межы горада складаюць каля 2-3 мільярдаў рублёў за сезон.

Таксама ў Бабруйску не хапае снегаўборачнай тэхнікі. Паводле нарматываў, павінна быць 7 грэйдэраў і пяць снегапагрузчыкаў, але пакуль у наяўнасці камунальнікаў толькі 3 грэйдэры і 1 пагрузчык снега.

←Игорные заведения путают рекламные акции с рекламными играми - КГК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика