ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У Польшчы затрымалі 210 удзельнікаў масавых беспарадкаў

Пра гэта паведамілі інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-сакратара каменданта паліцыі Варшавы Мацея Карчыньскага.

Сярод затрыманых — так званыя футбольныя хуліганы, якія прыехалі ў Варшаву з іншых гарадоў Польшчы, а таксама прадстаўнікі правых арганізацый. Палова затрыманых падчас беспарадкаў у Варшаве — іншаземцы: 92 грамадзяніны Германіі, па адным — грамадзяне Іспаніі, Румыніі і Даніі. Грамадзяне затрыманы на 48 гадзін, у абгрунтаваных выпадках — да 72 гадзін.

Масавыя беспарадкі прайшлі ў Варшаве падчас святкавання Дня незалежнасці. Раненні атрымала 40 паліцэйскіх, знішчана 14 патрульных аўтамабіляў паліцыі. Усяго на гэтую дату было заяўлена правядзенне 23 масавых сходаў, мітынгаў і шэсцяў.

Самым шматлюдным быў традыцыйны Марш Незалежнасці, арганізаваны радыкальна-нацыяналістычнымі аб'яднаннямі. На плошчы Канстытуцыі ў Варшаве падчас сутыкненняў з удзельнікамі маршу паліцыя выкарыстала вадамёты і слязісты газ. Дэманстранты закідвалі паліцэйскіх камянямі, бутэлькамі з гаручай сумессю і петардамі, грамілі і падпальвалі аўтамабілі на плошчы. Згарэў і спецаўтамабіль тэлекампаніі TVN24, якая вяла прамую трансляцыю з месца падзей. Разгромлены службовыя машыны тэлеканалаў Роlsаt і Suреrstасjа, Польскага радыё. Пацярпела некалькі журналістаў і фотарэпарцёраў. Паводле звестак праваахоўных органаў, у маніфестацыі ўдзельнічалі каля 10 тыс. чалавек.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск запатрабаваў сурова пакараць вінаватых у масавых беспарадках у Варшаве.

Новым прэм'ер-міністрам Італіі стаў Марыа Монці

Новым прэм'ер-міністрам Італіі стаў былы камісар Еўракамісіі Марыё Монці, паведамляюць інфармагенцтвы.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙПрэзідэнт Італіі напярэдадні даручыў Марыа Монці сфармаваць новы кабінет. За дзень да гэтага ў адстаўку падаў Сільвіа Берлусконі, які ўжо тройчы быў прэм'ер-міністрам гэтай краіны.

Новы прэм'ер-міністр паабяцаў неадкладна прыступіць да працы па фарміраванні ўрада. Ён паабяцаў, што сумеснымі намаганнямі Італія зможа пераадолець пазыковы крызіс. Марыа Монці 68 гадоў. Ён з'яўляецца прафесарам эканомікі і дэканам прэстыжнага міланскага ўніверсітэта. Эксперты лічаць яго адным з лепшых эканамістаў Італіі.

У спажывецкі кошык украінцаў дададуць флэшку і ноўтбук

Спажывецкі кошык насельніцтва Украіны пашыраць на 9 пазіцый, дадаўшы ў яго паслугі няні, платную медыцыну, страхаванне, арэнду жылля і нават набыццё ноўтбука і флэшкі, паведаміў партал NЕWSru.uа са спасылкай на дырэктара дэпартамента статыстыкі Дзяржкамстата краіны Вольгу Калабуха.

Прызначэнне кошыка, у якім будзе 335 тавараў і паслуг, толькі адно — па ім статыстыка вылічвае афіцыйны ўзровень інфляцыі. Папаўненне кошыка, з аднаго боку, дазволіць больш рэальна ўлічваць цэнавыя ваганні ў краіне, з другога — зменшыць паказчык інфляцыі, бо кошты на ўсе прыведзеныя вышэй пазіцыі ў апошнія гады былі або стабільныя, або змяншаліся.

←Стросс-Кан будет бороться со сплетнями через суд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика