"Звольнілі з працы, бо я была сакратаркай БРСМ"
09.11.2011 11:44
—
Новости Общества
"Звольнілі з працы, бо я была сакратаркай БРСМ"
Generation.by"Зазвычай прыніжаюць моладзь, якая не зьяўляецца сябрам БРСМ, а мяне звольнілі за тое, што я была сакратаркай БРСМ на факультэце", - зьдзіўляецца студэнтка апошняга курсу БДЭУ Даша Яцэвіч. Беларускамоўная ў жыцьці, пасьля страты працы дзяўчына разьвіталася і зь Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Як гэта здарылася і чаго ёй каштаваў БРСМ, Даша распавяла Generation.bY.
У свае 22 гады Даша Яцэвіч мае нядрэннае CV: удзел у камэрным хоры і курсах журналістыкі ў БДУ, праца на буйным рэклямным партале, арганізацыя рэклямных фэстаў. І да ўсяго гэтага старшыньства ў суполцы БРСМ на родным факультэце Міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ. Аднак кожная з гэтых пасадаў даліся Дашы, як кажуць, крывёю і потам. Болей за тое, з часам высьветлілася, што Даша, беларускамоўная рэкляма і БРСМ - не сумяшчальныя.
"Я была сакратаркай БРСМ на сваім факультэце два гады запар, - распавядае Даша ў час кароткай сустрэчы, на якую яна ледзьве знайшла час паміж парамі ва ўнівэрсытэце, грамадзкай дзейнасьцю і працай. - Плюсы гэтай арганізацыі ў тым, што яна мае грошы, а ты вучысься іх выкарыстоўваць так, як хочаш".
"Там ёсьць розныя кірункі працы, я займалася інфармацыйнай падтрымкай: гэта падтрымка сайту факультэту МЭА і ўнівэрсытэцкага сайту БРСМ. Яшчэ мы выпускалі газэту "Студэнцкі весьнік".
"Акрамя БРСМу нічога не было"
"Калі ты ўвогуле патрапіла ў БРСМ?" - пытаюся ў Дашы.
"Яшчэ са школы. Я сама вясковая. Школка ў нас маленькая. І нам вельмі хацелася чым-небудзь займацца, але акрамя БРСМу нічога не было. Падчас маёй школьнай дзейнасьці ў БРСМ мы арганізоўвалі розныя гульні паміж школьнікамі і настаўнікамі, удзельнічалі ў міжнародным руху супраць СНІДу. Не скажу, што мы ўступалі прымусова, проста ў нас былі цікавыя арганізатары і альтэрнатыўнай арганізацыі не было".
"А зараз ты больш не займаесься актыўнай дзейнасьцю ў БРСМ? Не стае часу?"
"Не зусім. Раней я працавала на буйны рэклямны партал, яны былі аднымі з арганізатараў фэстывалю рэклямы, і я таксама ўдзельнічала ў арганізацыі гэтага фэстывалю. На той час была таксама сакратаркай БРСМ на факультэце. Арганізатары даведаліся і сказалі мне:
„Ты ў БРСМ. Так нельга. Ты ня можаш быць піяр-мэнэджарам фэстывалю. Гэта моцна б’е па яго прэстыжы“.
Так мяне звольнілі. Сытуацыя ўвогуле надзвычайная: зазвычай прыніжаюць моладзь, якая ня ў БРСМ, а тут усё наадварот. Потым я знайшла іншую працу, дзе нікому няма справы да маёй дзейнасьці і ўжо не стае часу для БРСМ".
"Што б ты хацела зьмяніць у БРСМ?"
"Я лічу, што галоўнае для студэнта - гэта права выбару. Я б не навязвала б сяброўства ў БРСМ. Калі студэнту падабаецца тое, што яны робяць, ён добраахвотна уступіць. Але я б не хацела зноўку займацца актыўнай дзейнасьцю ў БРСМ. Мяркую, што гэта няправільна, калі няма альтэрнатывы гэтай арганізацыі. Варта стварыць канкурэнцыю для БРСМ".
"Вырашыла назад да расейскай не вяртацца"
Здаецца, звычайная гісторыя: было БРСМ, цяпер - няма. Ня склалася, не любоў. Але ж ня ўсё так проста. Акрамя актыўнасьці ў арганізацыі "нашчадкаў камсамолу", Даша вызначылася сярод аднагрупнікаў і сваёй беларускамоўнасьцю.
"Школа ў мяне была беларускамоўная. Усе прадметы выкладаліся на роднай мове і, натуральна, мы размаўлялі таксама па-беларуску. Калі я паступіла ва ўнівэрсытэт, усе прадметы былі па-расейску. І каб не адставаць ад іншых, я таксама размаўляла па-расейску.
На другім курсе ў нас была канфэрэнцыя па паліталёгіі. У мяне быў даклад на тэму "Беларуская нацыянальная ідэя". Я вырашала, што буду яго адказваць па-беларуску. Мяне ўразіла, як усе ўважліва мяне слухалі. Прайшла канфэрэнцыя, і я адчула, што людзі па-іншаму на цябе глядзяць, калі ты гутарыш па-беларуску, з большай цікаўнасьцю. І я вырашала назад да расейскай не вяртацца".
"А як паставіліся іншыя актывісты БРСМ да тваёй беларускай?"
"Былі пытаньні, чаму я вырашыла перайсьці на беларускую мову. Пыталіся, чым я займаюся, і чаму я увогуле ў арганізацыі, але потым прынялі такой, якая я ёсьць. Ня трэба рабіць такія стэрэатыпы аб БРСМ: мой кіраўнік, напрыклад, вельмі станоўча адрэагаваў".
"Ці рабіла ты нейкія крокі па пашырэньню ўжываньня беларускай у БРСМ?"
"Я лічу, што ня трэба навязваць мову. Я проста на ёй размаўляю. Сустракаю людзей, якім падабаецца, як я размаўляю па-беларуску, і яны таксама імкнуцца перайсьці, але не заўсёды атрымліваецца.
Адзінае, што мы рабілі, гэта быў дзень роднай мовы. Мы тады раздавалі улёткі, на іх з аднаго боку была напісаная агульная інфармацыя пра дзень роднай мовы, а зь іншага - надрукаваныя словы песьні N.R.M. "Маё пакаленьне". Таксама мы ў сталовай замест шыльдачак з надпісам "Приятного аппетита" ставілі "Смачна есьці!".
"А як рэагуюць выкладчыкі на тваю беларускамоўнасьць?"
"Па-рознаму. Быў адзін прадмет - макраэканоміка, дзе выкладчык мне сказаў адказваць па-расейску. Усе астатнія ставяцца даволі пазытыўна".