Колькі моў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек?
09.11.2011 09:35
—
Новости Общества
Колькі моў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек?
Не сакрэт, што з выпускнікоў савецкай школы больш-менш прымальным валоданнем замежнай мовы маглі пахваліцца толькі адзінкі. Таму для многіх беларусаў авалоданне нават адной замежнай мовай па-ранейшаму расцэньваецца як своеасаблівая перамога над сабой і сваім школьным мінулым. Аднак у бліжэйшыя гады сітуацыя павінна карэнным чынам змяніцца. Перад беларускай сістэмай адукацыі пастаўлена канкрэтная задача, ад якой, без перабольшання, залежыць развіццё нашай краіны: кожны выпускнік на выхадзе са школы павінен свабодна размаўляць на адной з замежных моў.
У 2012/2013 навучальным годзе ўсім выпускнікам агульнаадукацыйных устаноў упершыню давядзецца здаваць абавязковы экзамен па замежнай мове ў вуснай форме. Ці вядомы ўжо фармат будучага экзамену? Як рыхтуецца школа да вуснага экзамену па праверцы моўнай кампетэнцыі навучэнцаў? Ці прынесла плён з'яўленне ў школьным раскладзе дадатковай гадзіны на вывучэнне замежнай мовы і дзяленне школьнікаў на тры падгрупы? Ці дастаткова ў школе кваліфікаваных кадраў? Якія мовы трэба выкладаць у школах, каб захаваць інтарэсы не толькі вучняў і іх бацькоў, але і дзяржаўныя інтарэсы? Гэтыя і многія іншыя пытанні аказаліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў калегіі Міністэрства адукацыі, прысвечанай якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па замежных мовах у агульнаадукацыйных установах.
На думку рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Баранавай, рашэнне аб увядзенні ў школе абавязковага вуснага экзамену па замежнай мове стала магутным знешнім стымулам для школьнікаў і змяніла прыярытэты і акцэнты ў рабоце настаўніка на ўроку. Сёння аб'ёмы вучэбнага часу, які адводзіцца на авалоданне замежнай мовай у беларускіх школах, і ўмовы арганізацыі ўрока супастаўныя з еўрапейскімі. З дабаўленнем яшчэ адной гадзіны і дзяленнем класаў на малаколькасныя падгрупы былі створаны ўмовы для больш глыбокага засваення вучэбнага матэрыялу. Таму цяпер толькі ад настаўнікаў залежыць, як яны гэтым часам будуць распараджацца. Калі ўрок будзе праходзіць у выглядзе маналогу настаўніка, то пастаўленай мэты — развіцця ў школьнікаў гутарковых навыкаў — немагчыма будзе дабіцца. Для чаго было прынята рашэнне аб дзяленні класаў на тры групы — ад 6 да 10 чалавек? Каб павялічыць час для непасрэдных стасункаў настаўніка з кожным вучнем у групе.
— Аднак далёка не ўсе кіраўнікі ўстаноў адукацыі выконваюць нарматыўныя патрабаванні, — падкрэсліў у сваім выступленні намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
— Калі раней галоўны акцэнт на ўроках замежнай мовы рабіўся на работу з тэкстамі (школьнікаў вучылі чытаць, перакладаць тэкст са слоўнікамі), шмат часу адводзілася таксама на ўроках вывучэнню замежнай граматыкі, то цяпер настаўнікаў прымусілі павярнуцца да камунікатыўных тэхналогій навучання, — падзялілася сваімі думкамі Наталля Баранава. — І хоць не ва ўсіх школах назіраюцца зрушэнні ў гэтым плане, не ўсе настаўнікі разумеюць да канца, што азначае камунікатыўнасць у навучанні замежным мовам, і яшчэ хапае педагогаў, якія амаль нічога не змянілі у сваёй рабоце, але пачатак руху наперад пакладзены. У краіне пачаў фарміравацца банк камунікатыўных тэхналогій навучання. Толькі нашымі выкладчыкамі было распрацавана 80 дыдактычных сцэнарыяў урокаў для 5-6 класаў. У гэтым годзе яны супрацоўнічаюць з 10 школьнымі настаўнікамі і падрыхтавалі зараз яшчэ 32 ўзоры урокаў, а да канца года змогуць прапанаваць яшчэ 56 урокаў для вучняў 7-х і 8-х класаў. Акрамя таго, нашы спецыялісты (13 чалавек) упершыню падключыліся да распрацоўкі электронных дыдактычных матэрыялаў для школы і стварылі лексіка-граматычныя практыкумы па англійскай, французскай, нямецкай і іспанскай мовах.
Наталля Баранава паведаміла членам калегіі, што на базе Лінгвапарка, які ствараецца зараз у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, плануецца адкрыць Цэнтр распрацоўкі інавацыйных дыдактычных матэрыялаў. Там будуць вывучацца такія важныя пытанні, напрыклад, як меры па мінімізацыі наступстваў вывучэння замежнай мовы ў штучным моўным асяроддзі, будзе весціся работа над тэхналогіямі навучання, якія дазваляюць адразу думаць на замежнай мове, а не перакладаць свае думкі з роднай на замежную мову. Агульнавядома, што для таго, каб пачаць размаўляць на замежнай мове, ёй трэба пастаянна карыстацца, неабходна пастаянна падтрымліваць моўныя навыкі, але ў Беларусі адсутнічаюць дадатковыя магчымасці пры вывучэнні замежнай мовы. У сям'і замежная мова не гучыць, жыццёвыя сітуацыі, у якіх бы шліфаваліся моўныя навыкі, для большасці з нас таксама вялікая рэдкасць. Менавіта па гэтай прычыне падчас работы над новай канцэпцыяй вывучэння замежных моў у школе вялася размова аб стварэнні адпаведнага моўнага асяроддзя: адкрыцця спецыяльнага вучэбнага тэлеканала, выпуску дзіцячых фільмаў на замежных мовах, выдання арыгінальных, але адаптаваных да магчымасцяў школьнікаў дзіцячых кніжак.
У Лінгвапарку будуць таксама функцыянаваць лексікаграфічны цэнтр, лабараторыя сінтэзу маўлення, дзе будуць стварацца вучэбныя матэрыялы для асоб з парушэннямі зроку, даведачна-кансультацыйная служба і шэраг іншых адукацыйных цэнтраў і лабараторый.
"І ўсё ж такі, які з фактараў мае вырашальнае значэнне пры засваенні школьнікамі гутарковай замежнай мовы: кадры, вучэбна-метадычнае забеспячэнне, тэхнічнае забеспячэнне працэсу навучання ці ўнутраная матывацыя школьнікаў?", — пацікавіўся ў выступоўцаў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
— Адназначна патрэбныя кваліфікаваныя педагагічныя кадры, — упэўнена адказаў Казімір Фарыно. — Ні лінгафонныя кабінеты, ні інтэрактыўныя дошкі, ні аўдыясродкі на электронных носьбітах, ні камп'ютарная тэхніка не дапамогуць, калі настаўнік не будзе размаўляць з дзецьмі на ўроку. Менавіта настаўнік з'яўляецца ключом да павышэння якасці лінгвістычнага навучання. Аднак, на жаль, сёння далёка не кожны настаўнік з'яўляецца ўзорам правільнага маўлення.
Настаўнік, які павінен навучыць дзяцей гутарковым нормам замежнай мовы, перш за ўсё сам павінен валодаць гэтымі нормамі. Аднак сёння далёка не кожны настаўнік з'яўляецца ўзорам правільнага маўлення...
Трэба мець таксама на ўвазе, што, калі нейкі час таму ў школах быў востры дэфіцыт кадраў, настаўнікаў замежнай мовы пачалі рыхтаваць на курсах перападрыхтоўкі — змянялі іх профіль. Гэта была вымушаная неабходнасць, аднак, на жаль, і сёння шырока распаўсюджана меркаванне, што для работы ў пачатковай школе ці з кантынгентам дашкольных устаноў настаўніку зусім не абавязкова добра валодаць замежнай мовай. Маўляў, не той узровень выкладання дысцыпліны. Аднак для таго, каб распачынаць навучанне, патрэбна вялікае педагагічнае майстэрства. Калі ўдасца зацікавіць дзіця, захапіць яго замежнай мовай, гэта будзе ўжо палова справы...
На думку Наталлі Баранавай, школам патрабуецца настаўнік новага пакалення. Настаўнік, які павінен навучыць дзяцей гутарковым нормам замежнай мовы, перш за ўсё сам павінен валодаць гэтымі нормамі, павінен добра засвоіць методыку навучання пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў яшчэ ў студэнцкія гады, пакуль у яго не сфарміраваліся непажаданыя стэрэатыпы дзейнасці. Настаўніку новага пакалення патрабуецца разнапланавая падтрымка. Аднак усе гэтыя задачы рашыць будзе няпроста:
— Наперадзе ВНУ чакае аптымізацыя тэрмінаў і структуры падрыхтоўкі будучых педагагічных кадраў. Неабходна будзе вырашыць найскладанейшы комплекс задач: мы да іх рашэння яшчэ толькі дакрануліся, але ўжо ўбачылі і адчулі, што дзейнічаць чыста механічна (дзесьці штосьці скараціць, ліквідаваць дубліраванне) не атрымаецца. Трэба будзе сур'ёзна думаць, каб быць упэўненымі, што мы і сапраўды аптымізуем адукацыйны працэс. Многае будзе залежаць і ад таго, ці атрымаецца вырашыць праблему падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі для ВНУ. Сутнасць гэтай праблемы ў абмежаванай колькасці патэнцыяльных навуковых кіраўнікоў і практычнай адсутнасці неабходных навуковых школ у рэгіёнах.
Сёння падрыхтоўка педагагічных кадраў па замежных мовах ажыццяўляецца ў 5 установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ў 11 ВНУ. Казімір Фарыно паведаміў, што на 58 кафедрах ВНУ працуюць 1186 чалавек. Аднак працэнт выкладчыкаў з вучонымі ступенямі і (ці) званнямі ў дзесяці ВНУ вагаецца ад 4-х да 24-х. У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце гэты паказчык складае 38 працэнтаў. А ў некаторых ВНУ ёсць кафедры, на якіх увогуле няма выкладчыкаў з вучонымі ступенямі і званнямі.
Наталля Баранава ўпэўнена, што для таго, каб падтрымліваць уласны узровень прафесійнай кампетэнтнасці, кожны педагог павінен мець магчымасць перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю, паколькі мова школьнага настаўніка "псуецца", калі ён размаўляе на ёй толькі ў сценах школы са сваімі вучнямі. Моўная практыка мае для педагогаў выключнае значэнне:
— Сёння для нас вельмі важна мець вялікую колькасць курсаў, прызначаных для розных катэгорый педагогаў у залежнасці ад іх досведу, месца працы, патрэб і, калі жадаеце, магчымасцяў. А для таго, каб распрацаваць такія курсы, трэба мець дакладную карціну якаснага складу настаўніцкіх кадраў у школе, выкладчыцкіх кадраў — у ВНУ і ў іншых звёнах сістэмы адукацыі. За 2010—2011 гады ў інстытуце павышэння кваліфікацыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта павысілі сваю кваліфікацыю 725 настаўнікаў, 532 выкладчыкі ВНУ, 63 выкладчыкі ССНУ, а таксама 3 супрацоўнікі метадычных службаў. Самымі запатрабаванымі адукацыйнымі праграмамі аказаліся тыя, што былі распрацаваны пад канкрэтны заказ асобных устаноў адукацыі. Найбольш шчыльна на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі мы працуем са школамі Мінска, на вузаўскім — з БДУ і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам. А рэгіянальныя ВНУ ў найменшай ступені праяўляюць зацікаўленасць у павышэнні кваліфікацыі на нашай базе. Тут ёсць над чым задумацца. Можна меркаваць, што і іншыя інстытуты павышэння кваліфікацыі і развіцця адукацыі ўкаранялі новыя формы і, магчыма, змест навучання. І ўсе ж такі, калі паглядзець у цэлым на цяперашні стан сістэмы павышэння кваліфікацыі, то трэба прызнаць, што, па водгуках настаўнікаў, яна пакуль задавальняе іх не ў поўнай ступені. Для ўсіх нас вельмі важна мець вычарпальны адказ на пытанне "чаму?".
Яшчэ адна праблема, на якой спыніўся Казімір Фарыно, — гэта дыверсіфікацыя моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Сёння ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі абсалютная большасць навучэнцаў вывучае англійскую мову — 76,3 працэнта ад агульнага кантынгенту, нямецкую — 19 працэнтаў, французскую — толькі 3,9 працэнта, іспанскую — 0,7 працэнта і кітайскую мову — усяго 201 чалавек або 0,03 працэнта.
Казімір Фарыно прызнаўся, што прадстаўнікі пасольстваў Германіі і Францыі вельмі занепакоены такім становішчам спраў. Яны ўжо былі на прыёме ў Міністэрстве адукацыі, дзе паведамілі, што гатовы ўкладваць сродкі ў замацаванне пазіцый нямецкай і французскай моў у нашай краіне, у арганізацыю стажыровак для нашых выкладчыкаў.
Між іншым, еўрапейская моўная палітыка сёння зыходзіць з таго, што кожны дарослы адукаваны чалавек павінен валодаць як мінімум дзвюма, а лепш — трыма замежнымі мовамі. Адной з іх абавязкова павінна быць англійская мова, другой — мова, запатрабаваная чалавекам з-за прафесійных і жыццёвых абставін, і трэцяя — нейкая рэгіянальная мова. Для беларуса гэта могуць быць англійская, нямецкая і польская ці англійская, нямецкая і літоўская мовы. Веданнем англійскай мовы ў Еўропе ўжо нікога не здзівіш — гэта, хутчэй, норма, чым эксклюзіў. Але для беларусаў свабоднае валоданне нават адной замежнай мовай — пакуль што раскоша...