Досвед беларусаў запатрабаваны ў Фукусіме
Досвед беларусаў запатрабаваны ў Фукусіме
Дэлегацыя навукоўцаў, журналістаў, урачоў з японскай прэфектуры Фукусіма, якая найбольш пацярпела ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка, пераадолела шлях у тысячы кіламетраў, каб атрымаць практычныя веды, якія нашы суайчыннікі назапасілі за апошнюю чвэрць стагоддзя. І гэта японцы, тэарэтычныя распрацоўкі якіх у вобласці барацьбы з радыяцыйным забруджваннем адны з лепшых у свеце. Тым больш што нашы комплексныя праграмы па адраджэнні забруджаных тэрыторый не маюць аналагаў. Тут і вяртанне земляў у севазварот, і атрыманне чыстай прадукцыі, і аказанне спецыфічнай медыцынскай дапамогі, экалагічная культура пражывання, ацэнка рызыкі і многае іншае.
Прарэктар Дзяржаўнага ўніверсітэта Фукусімы Сюдзі Сімідзу і дырэктар РНПЦРМіЭЧ Аляксандр Ражко. |
Выяўлення паталогій сэрца на ранніх стадыях у РНПЦРМіЭЧ. |
— Мы можам дзяліцца сваім досведам не толькі з пазіцый тэхналогій, але і з пазіцый пражывання на гэтых тэрыторыях, псіхалагічнага ўспрыняцця, забеспячэння мер радыяцыйнай абароны. Распрацоўка тэхналогіі — толькі частка праблемы, бо вельмі многа залежыць ад чалавека. Ён павінен не толькі атрымаць неабходную меддапамогу, але і проста паверыць спецыялістам — як жыць на забруджаных тэрыторыях. Больш за 1 млн га на Беларусі эфектыўна выкарыстоўваецца менавіта з рэкамендацыямі нашага інстытута. Мы маем вялікі інтэлектуальны досвед і навуковыя распрацоўкі, якія магчыма выкарыстоўваць і ў Фукусіме. Самае галоўнае — гэта захаваць тэрыторыю і застацца на ёй жыць. Сёння існуе каля 10-12 тысяч га, якія патэнцыяльна маглі б выкарыстоўвацца. Але ж для гэтага павінна быць праверка не толькі ўзроўняў забруджвання, але і эканамічнай мэтазгоднасці. Беларусы сёння маюць унікальны досвед, які быў прапушчаны праз сэрца, праз душу і мазгі.