Цяпер гродзенцы змогуць трапіць у Польшчу па новым раскладзе
02.11.2011 17:11
—
Новости Общества
Цяпер гродзенцы змогуць трапіць у Польшчу па новым раскладзе
30 кастрычніка Еўропа перайшла на зімовы час, а Беларусь засталася ў летнім. Цяпер розніца ў часе з Польшчай да вясновага пераводу польскіх гадзіннікаў будзе складаць 2 гадзіны замест звыклай адной. “Твой стыль” высветліў, якім чынам на змены адрэагавалі міжнародныя пасажырскія перавозчыкі.
Рэгулярнае аўтобуснае злучэнне Гродна з Беластокам забяспечваюць тры перавозчыкі: Гродзенскі аўтапарк, СПААТ “ІНТАКС” і ПТУП “КласТур”.
Новая розніца ў часе паўплывала на расклад толькі ў “ІНТАКСЕ”. Мікрааўтобус на Беласток цяпер адпраўляецца з Гродна ў 7.20 (раней – у 6.20). Гэты час аптымальны для большасці пасажыраў, якія едуць “на закупы” альбо па справах у Беласток.
Аўтобус “КласТуру” па-ранейшаму адпраўляецца ў 7.10 з чыгункі (у 7.20 з аўтавакзалу).
Аўтапарк таксама не змяніў расклад: самы ранні аўтобус на Беласток адпраўляецца з чыгуначнага вакзала ў 5.40.
З пытаннем, ці шмат ахвотных засталося на гэты рэйс, мы звярнуліся ў аўтапарк.
Намеснік дырэктара па перавозках Уладзімір Новік запэўніў, што пасажыры ёсць заўсёды:
- Змяняць расклад гэтага аўтобуса мы не будзем. 80% кліентуры, якую мы перавозім, – расіяне, пасажыры цягніка Унеча - Гродна. Цягнік прыбывае ў 5.30, а праз 10 хвілін адпраўляецца наш аўтобус. Людзям вельмі зручна, не трэба чакаць.
Шмат пастаянных кліентаў, яны стэлефаноўваюцца з кіроўцай за некалькі дзён, браніруюць альбо выкупаюць білеты. Калі мы зменім расклад – гэтых пасажыраў згубім, на іх месца прыйдуць кантрабандысты.
Акрамя ранішняга рэйсу на Беласток, аўтапарк мае рэгулярныя маршруты на Варшаву і Лодзь. Гэтыя аўтобусы пакуль таксама ходзяць па-ранейшым раскладзе.
Затое цягнікі на Кузніцу і Беласток змянілі расклад услед за пераводам стрэлак гадзіннікаў у Польшчы.
Гэта і зразумела: злучэнне паміж Гродна і польскім бокам забяспечваюць польскія цягнікі, якія ўпісаны ў агульнапольскі расклад руху.
З 30 кастрычніка цягнікі адпраўляюцца з гродзенскага вакзала ў 6.25 (раней – у 5.18), 12.32 (замест 11.25) і ў 19.02 (17.55).
З Польшчы ў Гродна цягнікі прыбываюць адпаведна ў 11.19, 17.04, 01.19.