Чаму “адзіночкам” не справіцца з дэмаграфічным крызісам
02.11.2011 15:39
—
Новости Общества
Чаму “адзіночкам” не справіцца з дэмаграфічным крызісам
Для пераадолення гэтага крызісу дзяржава абяцае будучым маці ўсялякія ўзнагароды і падтрымку — толькі раджайце.
За дапамогай — з боем!
Аднак пра большасць сваіх прывілей наваспечаныя маці даведваюцца ад таварак, а не ад супрацоўнікаў арганізацый, куды звяртаюцца для таго, каб афіцыйна засведчыць з'яўленне малога на гэты свет. І нават тое, што табе прызначана, атрымаць бывае не так проста. Можна сказаць, нярэдка даводзіцца рабіць гэта з боем.
Напрыклад, на бясплатнае харчаванне для дзяцей першых двух гадоў жыцця, што прадугледжана для некаторых катэгорый грамадзян, можна разлічваць з першага месяца нараджэння немаўляці, але атрымліваць яго, як правіла, пачынаюць шасцімесячныя дзеці.
Асабліва неабароненымі аказваюцца маці-"адзіночкі".
Адна з маіх знаёмых, маці пяцімесячнага Рыгоркі, таксама наслухалася парад ад сябровак і вырашыла атрымаць свае "бонусы". Патэлефанавала ва ўпраўленне сацыяльнай абароны аднаго з раёнаў Мінска, каб даведацца, якія дакументы трэба сабраць для таго, каб ёй, маці-адзіночцы, атрымліваць бясплатнае харчаванне (справа была яшчэ ў верасні).
— Колькі зараз дзіцяці? Які заробак быў у вас на працы? — спыталася спецыяліст упраўлення.
— У сярэднім мільён, то больш, то менш, — шчыра адказала сяброўка. — Але ж зараз у мяне толькі дапамога на дзіця.
— У вас была вялікая зарплата, і ні на якое харчаванне вы права не маеце. Вось калі будзеце зарабляць менш за 442 360 рублёў (памер спажывецкага мінімуму на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка), тады і прыходзьце, — рэзюмавала чыноўніца і павесіла трубку...
На сумесь - мільён
Мая сяброўка аказалася настойлівай, усё ж такі даведалася, якія паперы трэба сабраць, і пайшла на прыём ва ўпраўленне сацыяльнай абароны адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы. Там ёй патлумачылі, што на бясплатнае дзіцячае харчаванне могуць разлічваць асобы, месячны прыбытак якіх за апошнія шэсць месяцаў не перавышаў 100% найбольшай велічыні бюджэту спажывецкага мінімуму на чалавека (з 1 лістапада гэта 574 790 рублёў), а таксама шматдзетныя сем'і без уліку грошай, якія яны атрымліваюць. Ні статус маці-адзіночкі, ні адсутнасць груднога малака на атрыманне бясплатнага харчавання не ўплываюць пры наяўнасці сродкаў, большых за гэты ліміт.
— Калі прыбытак на чалавека перавышае спажывецкі мінімум, то нават калі маці не корміць грудзьмі, на дапамогу ў выглядзе бясплатнага харчавання яна прэтэндаваць не можа, — расказала Валянціна Шчэбет, спецыяліст аддзела адраснай сацыяльнай дапамогі. — Дарэчы, хоць у нас і лічыцца, што маці-адзіночка — неабароненая катэгорыя, як ні дзіўна, такія жанчыны ўмудраюцца раджаць кожны год. У нас у раёне такіх шмат.
Такім чынам, для таго каб пачаць атрымліваць "харчразвёрстку" на дзіця адразу пасля яго нараджэння, нешматдзетнай маці павінна "пашчасціць" не мець малака, зарабляць на працы менш, чым прадугледжана рамкамі выжывання, і быць маці-адзіночкай альбо жыць з мужам, які таксама прыносіць у хату менш за меншае.
Узнікае пытанне: як карміць без груднога малака і жыць, атрымліваючы крыху больш за паўмільёна, калі толькі на сумесь беларускай вытворчасці, па самых сціплых прыкідках, немаўляці патрэбна не менш чым мільён у месяц?
Лісток непрацаздольнасці дзяліце на чатыры
Калі адзінокія маці пачынаюць атрымліваць толькі штомесячную дапамогу на дзіця, іх прыбытак не дацягвае да спажывецкага мінімуму. Лічыце самі. У поўных сем'ях штомесяц на дзіця выплачваюць якраз гэты самы мінімум — 574 790 рублёў, а адзінокім бацькам — 1 005 880 (з надбаўкай 75%), хаця на маці і дзіця ў месяц павінна атрымлівацца два бюджэты — 1 149 580 рублёў.
Вынікае, што згодна з законам дзяржава з самага пачатку ставіць адзінокіх бацькоў па-за межамі выжывання? Больш за тое, аказваецца, лісток непрацаздольнасці маці за чатыры месяцы (два да родаў, два — пасля), які выплачваецца за адзін раз і, як правіла, расходуецца на прыданае для дзіцяці, трэба падзяліць на чатыры месяцы і жыць за яго.
— Дык я ж ледзь паспела купіць дзіцяці самае неабходнае! Праз два тыдні ўжо ўсе тавары падаражэлі, і за тую ж суму ўжо можна было купіць утрая менш. Як жа ж было "расцягваць" грошы на чатыры месяцы?! — абурылася сяброўка.
— Сума, што выплачваецца па лістку непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах, павінна быць распісана на той час, на які прыпадае дзеянне лістка непрацаздольнасці. Гэта прыбытак матулі на чатыры месяцы, паводле заканадаўства, і яго нельга лічыць як разавае месячнае атрыманне, — настойвала спецыяліст. — Такім чынам, каб атрымаць права на бясплатнае харчаванне для дзіцяці, маці трэба як мінімум дачакацца, пакуль мінуць гэтыя чатыры месяцы, на якія разлічаны лісток непрацаздольнасці, і пасля ўжо глядзець, ці дае такое права сума, што засталася ад прыбытку.
Усё, здаецца, і па законе... Але атрымліваецца, што ў Беларусі добра быць цяжарнай, а пасля родаў ты з дзіцем нікому не патрэбна.
Пры гэтым трэба ўлічваць, што лісток непрацаздольнасці, як правіла, не пачынаецца з першага чысла месяца, таму ў прыбытак маці ўвойдзе яшчэ нейкі тэрмін да і пасля — у той месяц, калі будуць налічаны выплаты па лістку непрацаздольнасці і пачне ўжо налічвацца дапамога. Дадайце да гэтага яшчэ як мінімум месяц на разгляд заявы на права атрымання бясплатнага харчавання, вось і набяжыць паўгода.
— Дарэчы, з адначасовымі выплатамі на дзіця дзяржава таксама "круціць", — дадала мая сяброўка. — Я нарадзіла ў маі. Тады бюджэт спажывецкага мінімуму складаў 343 260 рублёў, і мне было налічана пяць "мінімалак" — 1 716 300 рублёў, якія я атрымала толькі ў верасні, калі бюджэт падрос да 442 360 . Мне ніхто не пералічыў суму нанова, хаця выплаты і затрымалі: неабходныя паперы я падала 19 ліпеня, і выплачвацца грошы павінны былі яшчэ ў жніўні.
— Вам налічаны грошы правільна: вы ж тады нарадзілі, а не цяпер, — патлумачыла спецыяліст сацабароны. — А два месяцы мы не плацілі грошы таму, што правяралі, ці не атрымліваеце вы яшчэ адкуль-небудзь дапамогу: магчыма, вы прыватны прадпрымальнік або на біржы працы лічыцеся.
Дарэчы, зараз аднаразовая выплата на дзіця складае 10 "мінімалак" — 5 747 900 рублёў.
"Усё, здаецца, і па законе... Але атрымліваецца, што ў Беларусі добра быць цяжарнай, а пасля родаў ты з дзіцем нікому не патрэбна", — такімі словамі скончыла свой аповед мая знаёмая, і мне цяжка з ёю не пагадзіцца.
Да ведама
Каб атрымаць права на бясплатнае харчаванне, трэба прадставіць у орган сацыяльнай абароны цэлы спіс дакументаў. Пры гэтым тэрмін прыдатнасці справак — шэсць месяцаў. І нават калі ты ўжо атрымліваеш харчаванне, кожныя паўгода абавязаны нанова аб'язджаць усе інстанцыі, каб пацвердзіць, што нічога не змянілася.
Пасля дасягнення дзіцем 1,5 года надбаўкі па выплатах на яго зніжаюцца з 75% да 40%.