Як на Магілёўшчыне папулярызуюць беларускую мову?
30.10.2011 12:32
—
Новости Общества
Як на Магілёўшчыне папулярызуюць беларускую мову?
"Ну вось мы і дажыліся, што даводзіцца папулярызаваць родную мову!" — сумна заўважыла адна з маіх суразмоўніц у Магілёве. Прыкра? Безумоўна. Але такая рэальнасць! Ад яе спрабуюць адштурхнуцца рэгіянальныя ўлады, медыя, культурныя ўстановы і ўвогуле прыхільнікі беларускай мовы, каб пайсці далей і вярнуць мову ў шырокі ўжытак.
У Магілёўскай вобласці ўжо другі год працуе комплекс першачарговых мер па папулярызацыі беларускай мовы. Ён разлічаны на тры гады, да 2012-га ўключна.
— Гэты план — міжведамасны, і ён закранае розныя сферы жыцця, — тлумачыць галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама Жанна Дзмітрыева. — Падобныя комплексы мер ёсць у кожным раёне. Нам трэба было страсянуць усіх па гэтай тэме, абавязкова. У нас сапраўды афіцыйна двухмоўе, але на сваю родную мову, калі шчыра, забываюцца.
Жанна Анатольеўна мае адукацыю настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Таму папулярызацыя роднай мовы — не проста праца, а тэма, якая яе сапраўды хвалюе. Жанна Дзмітрыева калісьці пачала працаваць у гэтым кірунку з вывучэння вуліц Магілёва і не атрымала добрага ўражання.
— Калі б сюды закінуць чалавека, то ён бы і не разабраўся, у якой краіне знаходзіцца: назвы ёсць па-руску і па-англійску, але не па-беларуску, — гаворыць яна. — Калі пытаешся ў начальнікаў, чаму не напісаць на шыльдзе назву ўстановы альбо аформіць рэкламу таксама і на беларускай мове, то аказваецца, што ў большасці з іх пра гэта і думак не было. Але яны павінны быць, бо гэта наша адметнасць!
Цяпер службовы абавязак Жанны Дзмітрыевай — нагадваць, што родная мова існуе. Яна збірае справаздачы з усёй вобласці пра тое, як ідзе выкананне комплексу мер па папулярызацыі беларускасці.
— Вынікі ёсць, — цвёрда гаворыць спецыяліст. — Але хацелася б, каб яны былі лепшымі.
Прэміі за беларускасць
Вялізная папка са стосам папер. Многія са справаздач, калі шчыра, чытаць даволі сумна. Не тое што яны ўжо зусім фармальныя. Можа, больш правільнае слова — звыклыя. Большасць фактаў па прасоўванні беларускай мовы ў масы датычыцца школ, бібліятэк, устаноў культуры. Хвілінкі мовы, стэнды пра змяненні арфаграфіі, школьныя факультатывы, гурткі, народныя святы, віктарыны і вечарыны... і гэтак далей.
Але сярод гэтага папяровага "мора" знаходзяцца сапраўды цікавыя факты. Напрыклад, у шэрагу раёнаў заснаваны прэміі, якія носяць імёны знакамітых беларускіх пісьменнікаў-землякоў і прысуджаюцца за папулярызацыю беларускай мовы. У Касцюковічах гэтая прэмія носіць імя Івана Чыгрынава, у Бабруйску — Міхася Лынькова, у Горках — Максіма Гарэцкага, а ў Краснаполлі — Аляксея Пысіна. Дарэчы, у Краснаполлі яе аднойчы ўжо прысуджалі: ветэрану працы Тамары Жэбінай, аўтару зборніка вершаў "А васілёк шапоча ў жыце..."
У многіх ЗАГСах вобласці (напрыклад, у Бабруйску) прапануюць рэгістрацыю шлюбаў і іншыя ўрачыстасці правесці па-беларуску. Але па-сапраўднаму паслуга для маладых стала папулярная ў Чавускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Там маладым і іх вясельным гасцям праводзяць цікавую экскурсію пра шлюбныя традыцыі, абрады і прыметы. Вядома, што за год такой паслугай скарысталіся 34 чавускія пары.
У старажытным Мсціславе апошнімі гадамі назіраецца сапраўдны прарыў у рэчышчы папулярызацыі нацыянальнай культуры разам з "Рыцарскім фэстам", які нарошчвае сваю папулярнасць. Таму невыпадкова, што каля месца правядзення рыцарскіх турніраў з'явіўся мемарыяльны памятны знак славутаму чалавеку Сямёну Лугвену, і прысвячэнне на тым помніку зроблена па-беларуску: "...роданачальніку мсціслаўскіх князёў, герою Грунвальдскай бітвы, фундатару праваслаўных святынь".
Рэклама на роднай мове
У справе папулярызацыі беларускай мовы вялікую ролю ўлады адводзяць і медыя. Працэнт ужытку роднай мовы ў розных газетах розны. Найлепшым прыкладам у гэтай справе ўзгадваюць заўсёды газету Бялыніцкага раёна "Зара над Друццю". "Раёнка" цалкам беларускамоўная, сайт — таксама, галоўны рэдактар Міхась Карпечанка размаўляе на роднай мове, і гэта не мае ніякага негатыўнага ўплыву на цікавасць людзей да друкаванага слова. Наадварот!
Свой уклад у агульны працэс уносіць і тэлебачанне: навіны дзяржаўная рэгіянальная студыя тэлебачання робіць па-беларуску.
— Хто, калі не мы? — рытарычна пытаецца дырэктар тэлерадыёкампаніі "Магілёў" Ірына Акуловіч. — Журналісты навучыліся працаваць на роднай мове, і ўжо не па кожнае слова звяртаюцца да слоўнікаў. Здараецца, што ў думках спачатку з'яўляецца менавіта беларускае слова, часам больш трапнае за рускі аналаг.
Але часам у рэдактарскай здараюцца і вялікія спрэчкі наконт правільных канчаткаў і рэдкіх слоў. Напрыклад, калі расказвалі пра новы завод па вытворчасці падгузнікаў. Ніяк не маглі вырашыць, як усё ж правільна: "падгузкі" альбо "падгузнікі". Можа, і так, і гэтак, але ўсё ж спыніліся на больш зразумелым для гледача падгузніку.
— Мы робім і праграмы на беларускай мове, — нагадала Ірына Акуловіч. — Гэта "Тэра гісторыка", якая ў сёлетнім сезоне прысвечана народным святам і абрадам. А таксама лаканічны, але стыльны праект "Слоўца", дзе расказваецца пра паходжанне беларускіх слоў. Мяркуем выдаць яго на дыску, для патрэб школьных настаўнікаў беларускай мовы.
Гэты фотаздымак зроблены, бадай, у самым сэрцы беларушчыны — на радзіме класіка нашай мовы і літаратуры Якуба Коласа. Калі дакладней — у 50 кроках ад Альбуці, з колішняга жыцця якой песняр стварыў сапраўдную энцыклапедыю сялянскага жыцця — паэму "Новая зямля". Відаць, нехта з наведнікаў музея, адчуўшы сорам, не вытрымаў і выправіў слова "берегите" на не менш прыгожае і, галоўнае, усім зразумелае і сваё родненькае — беражыце. Зразумела, плакат прыйдзецца мяняць. Цікава, што гэтым разам напішуць на ім стаўбцоўскія лесаводы — прадаўжальнікі справы палясоўшчыка Міхала Міцкевіча — бацькі Якуба Коласа?
На канале "Магілёў" стала крыху больш рэкламы на роднай мове. Буйныя кампаніі даўно выкарыстоўваюць беларускую мову як дадатковы сродак прыцягнення ўвагі да рэкламы, але цяпер за імі пайшлі і мясцовыя вытворцы, і гандляры. Напрыклад, сетка магазінаў камп'ютарнай тэхнікі "Легіён" у Магілёве рэкламуе сябе па-беларуску.
І, вядома, цяпер уся Беларусь глядзіць рэкламу прадукцыі фабрыкі "Сонца" ў Асіповіцкім раёне. Пральны парашок "Мара" стаў лідарам продажаў у Беларусі. Безумоўна, тут паўплывалі крызіс і высокі кошт імпартных мыйных сродкаў. Але ўладальнікі фабрыкі лічаць, што спажыўцу, верагодна, прыйшлася даспадобы і рэклама на беларускай мове.
Магілёўшчына культурная
Нават з энтузіязмам гавораць пра пашырэнне ўжытку беларускай мовы ва ўстановах культуры Магілёўскай вобласці. Маўляў, міністр культуры Павел Латушка размаўляе на роднай мове — і за ім трэба цягнуцца, становішча абавязвае.
— У нас 90% мерапрыемстваў праходзяць па-беларуску, — запэўніў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец. — У снежні шыльды ўсіх устаноў культуры стануць беларускамоўнымі. Адкрываецца школа экскурсаводаў, якія будуць працаваць па-беларуску. А з новага года і мы ўсе пяройдзем на родную мову!
Што ж, ролю асобы ў папулярызацыі беларускай мовы ніхто не адмаўляе. Напрыклад, у справаздачы Магілёўскага гарвыканкама напісана: "Службовым асобам прапанавана выступаць у час урачыстасцяў, прысвечаных дзяржаўным і нацыянальным святам, значным грамадска-палітычным мерапрыемствам, на беларускай мове". Так, прапанавана, але хто гэта робіць? Канкрэтных прыкладаў прывесці не магу — напэўна, калі гэта адбываецца, то толькі зрэдку.
Праўда, гарадскія ідэолагі расказалі, што старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка ведае беларускую мову, віншуе людзей праз гарадскую газету са святамі па-беларуску і нават звярнуўся да магілёўцаў у сувязі з Міжнародным днём роднай мовы. Дарэчы, менавіта гэты дзень шырока адзначаўся ў абласным цэнтры з дапамогай тэлерадыёкампаніі "Магілёў". У студыю прыйшлі школьнікі, якія чыталі свае любімыя вершы на беларускай мове. Потым гэтыя запісы гучалі ў горадзе, на транспарце.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік падтрымаў у свой час распрацоўку мер па папулярызацыі беларускай мовы і заявіў, што кірунак на пашырэнне ўжытку роднай мовы — правільны, і мы па ім рухаемся.
Цікаўнасць да "ў"
Многія прыхільнікі беларускай мовы крытыкуюць улады Магілёва. Прэтэнзіі не канчаюцца, напрыклад, да тых жа шыльдаў. Вядома, для замены старых рускамоўных патрабуюцца выдаткі, але чаму б не зрабіць новыя на беларускай мове? Напрыклад, у новым палацы гімнастыкі?
Не менш пытанняў да сфер гандлю і паслуг. Чаму ўжыванне беларускай мовы ў крамах абмяжоўваецца слоганамі: "Купляйце беларускае" і "Зроблена ў Беларусі"? Чаму ў кавярнях і рэстаранах меню зроблена толькі па-руску? Выключэнне складае стылізаваная "Карчма на Шклоўскім базары": там кліентам ніколі не замінае беларуская мова, нават наадварот — прыцягвае ўвагу.
Але ніякай беларускасці вы не знойдзеце на цэнтральных вуліцах Магілёва — Першамайскай і пешаходнай Ленінскай. А гэта якраз твар горада!
— Я шмат разоў назірала за паводзінамі турыстаў у Магілёве, у тым ліку расійскіх, — гаворыць галоўны рэдактар прыватнага магілёўскага "2 канала" Алена Барысава. — Для іх нашы "ў" і "і" ў кірыліцы — гэта надта цікава. А мы іх нават не заўважаем!
На "2 канале" моўная палітыка не мяняецца 16 гадоў ад дня яго заснавання: гарадскія навіны і ўласныя праграмы выходзяць на беларускай мове, і ніводны глядач, сцвярджае Алена Барысава, ніколі не паскардзіўся, што не разумее ці не хоча чуць родную мову.
— Але ўвогуле сітуацыя такая, што да беларускай мовы нікому няма справы, — выказала сваё асабістае меркаванне магілёўская журналістка. — Можна было б зрабіць шмат чаго, але ніхто не хоча сябе абцяжарваць згадкамі пра тое, што бігборды і рэкламу можна аформіць на роднай мове. Проста абыякавасць!
Між тым, у Магілёве летась 1 верасня ў сярэдняй школе № 1 адкрыўся беларускамоўны клас. Як усе разумеюць, бацькі аддаюць сваіх дзяцей у яго толькі па жаданні. Сёння ў беларускім 2 "Г" класе вучацца 3 чалавекі.
Справа вяртання
Прарываць плаціну абыякавасці імкнуцца і грамадскія актывісты. Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы пастаянна турбуе ўлады сваімі пытаннямі і ініцыятывамі. Новая сустрэча ў гарвыканкаме мяркуецца на пачатку лістапада.
— Мы звярнуліся з прапановай усталяваць у Магілёве помнік нацыянальнаму дзеячу, — гаворыць старшыня гарадской арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў. — Мяркуем, што было б дарэчы зрабіць помнік Янку Купалу — у сувязі з юбілеем аўтара паэмы "Магіла льва" — знакамітага паэтычнага падання аб паходжанні Магілёва.
Бліжэйшым часам ТБМ мяркуе правесці беларускамоўную вечарыну, прысвечаную Нілу Гілевічу, у сувязі з яго 80-годдзем. Дзейнічае кінаклуб, дзе дэманструюцца вядомыя стужкі на роднай мове. Цяпер без перапынкаў працуе штотыднёвы гурток па вывучэнні беларускай мовы, які наведваюць самыя розныя людзі — ад старшакласнікаў да пенсіянераў.
— Сітуацыя з беларускай мовай за апошні час істотна не змянілася, — робіць выснову Алег Дзьячкоў. — Аднак падаецца, што працэсы ў грамадстве ўсё ж рухаюцца. Раней носьбітамі роднай мовы былі старыя людзі, а беларускамоўную моладзь мы, што называецца, усю ведалі ў твар. Цяпер шмат маладых людзей, якія імкнуцца вывучаць яе і карыстацца ёй. І гэта пазітыўна.
Напэўна, можна наракаць на ўлады ў справе беларускасці аспрэчваць тэзіс: у цяперашніх складаных эканамічных варунках падтрыманне роднай мовы не з'яўляецца першачарговай задачай. Але такая ж сітуацыя ўвогуле ў грамадстве: людзі ў большасці — асабліва гэта датычыцца памежнай з Расіяй Магілёўскай вобласці — размаўляюць на рускай мове, але праўда ў тым, што яны не супраць і мовы беларускай.
— Я не ведаю шмат людзей, якія б карысталіся ў жыцці і на працы беларускай мовай, — зазначае Ірына Акуловіч. — Аднак калі ўбачыла ў вітрыне магілёўскай крамы "Мілавіца" верш Максіма Багдановіча "Зорка Венера", які ўслаўляе прыгажосць беларускай жанчыны на роднай мове, мне было вельмі прыемна.
— Калі Магілёў вырашыў стаць культурнай сталіцай Беларусі і СНД у 2012 годзе, то варта было б пачаць якраз з роднай мовы, — лічыць Алена Барысава. — Гэта было б лагічна і нават проста, пагадзіцеся! Я, праўда, ужо не маю ілюзій наконт гэтай справы, але ўсё ж яшчэ мару пра вяртанне роднай мовы.
— Вельмі складана, але справа не стаіць на месцы, — запэўніла Жанна Дзмітрыева. — Мы спрабуем павярнуць грамадства да гэтай праблемы і будзем працаваць над папулярызацыяй беларускай мовы.