Што вы ведаеце пра свята Дзяды?

Источник материала:  

Што вы ведаеце пра свята Дзяды?

Вікенці Путрыч, пенсіянер:


− Мае сваякі пахаваныя ў Лазаўцы і на старых могілках горада, каля Фестывальнага. Саджуся звычайна на веласіпед і адзін наводжу на могілках парадак. Наведваю памерлых звычайна якраз на Дзяды і Радаўніцу.

Юры Калеснікаў, стаматолаг:


− Не вельмі шмат. Я не рэлігійны чалавек. На Радаўніцу езджу на могілкі сваякоў у Віцебскую вобласць, а тут няма каго наведваць. Быццам менавіта на гэтае свята бабуля ўкладвала аерам падлогу. Не ведаю традыцыю гэтага свята, лепш помніцца Купалле.

Анастасія Харлан, настаўніца:


− У гэты дзень памінаюць памерлых сваякоў. Загадзя прыбіраем могілкі, каб у свята не працаваць, а толькі памянуць. Магчыма, ёсць нейкія народныя традыцыі, якія тычацца Дзядоў, ці правілы, якія стравы трэба гатаваць, але я іх не помню.

Марыя Кеўра, пенсіянерка:


− У гэты дзень трэба ісці на могілкі сваіх блізкіх, паставіць свечкі і кветкі. Гэта рэлігійнае свята, але ёсць у ім народны пачатак. Раней было афіцыйнае, у гэты дзень быў выхадны. Памінаем продкаў, але трэба памятаць, што на могілках піць нельга.

Станіслаў Шавялёў, навучэнец:


− У гэты дзень памінаюць памерлых сваякоў. Гэтаксама, як і на Радаўніцу. Мы наведваем могілкі сваякоў, якія знаходзяцца на Лазаўцы і ў Бабруйскім раёне. Наводзім там парадак. Часам збіраемся і памінаем продкаў за сталом.

Яўген Мішур, пенсіянер:


− Гэта рэлігійнае свята. У праваслаўных і каталікоў памінаюць памерлых у розныя дні. Я праваслаўны, і ў гэты дзень хаджу ў царкву, потым памінаю. Я нядаўна жыву ў гэтым горадзе, таму на могілкі да сваякоў даводзіцца ездзіць у Оршу.

Яўгенія Багдановіч, навучэнка:


− Мае бацькі жывуць у вёсцы Варона на Астравеччыне, там могілкі нашых сваякоў. На Дзяды мы іх прыбіраем, ставім кветкі, запальваем свечкі. Бацькі расказваюць пра тых, каго ўжо няма з намі.

Падрыхтавала Зоя ХРУЦКАЯ.

←В Беларуси прошла конференция в преддверии Форума гражданского общества Восточного партнерства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика