Падзарабіць на капусце. Фотарэпартаж з поля кансервавага завода
21.10.2011 19:31
—
Новости Общества
Падзарабіць на капусце. Фотарэпартаж з поля кансервавага завода

21 кастрычніка, калі карэспандэнт “Вестак” наведаў поле каля вёскі Прыпернае, на ўборцы капусты працавалі дзве брыгады – агулам каля 30 наёмных працаўнікоў.

Спачатку капусту зразаюць і скідваюць у кучы

Потым грузяць у машыны

Нажы - "зброя" ўборшчыкаў капусты
“За норму – па тры тоны з чалавека – плацяць 60 тысяч. Але выканаць норму нерэальна. Рэальна сабраць дзве тоны”, - распавядае працаўнік адной з брыгадаў.
Працаўнік іншай брыгады лічыць, што сабраць тры тоны капусты за дзень – магчыма.
“Працую тут у свой выходны. Працаваць можна нармальна, ніхто не падганяе. Шэсцьдзесят тысяч лішнімі не будуць”, - кажа ён.

Сорак-шэсцьдзесят тысяч рублёў - гэта 4,6–6,9 даляраў за дзень. Многія глыбачане, якія атрымліваюць каля 100 даляраў за месяц, ахвотна карыстаюцца такой магчымасцю падзарабіць. Найманне працаўнікоў на дзень – добрая альтэрнатыва прымусовым сельскагаспадарчым працам, на якія ўсё часцей накіроўваюць работнікаў розных арганізацый і устаноў Глыбокага.