Цягнікоў да Параф’янава і Вілейкі не будзе
19.10.2011
—
Новости Общества
Ад 15 кастрычніка адмененыя цягнікі на Параф’янаў, Вілейку і Смаргонь.
Здымаюцца з абарачэння:
“Маладзечна-Параф’янаў” адпраўленнем з Маладзечна ў 7.34 і адпраўленнем з Параф’янава ў 9.42;
“Маладзечна-Вілейка” адпраўленнем з Маладзечна ў 18.02 і адпраўленнем з Вілейкі ў 21.35;
“Маладзечна-Смаргонь” адпраўленнем з Маладзечна ў 00.27 і адпраўленнем са Смаргоні ў 05.40.
Цягнік да Параф’янава штогод уводзіцца толькі на вясенне-летні перыяд. А вось да Смаргоні і Вілейкі знялі ў сувязі з нязначнай запоўненасцю вагонаў.
– Калі збіралі подпісы за дадатковыя цягнікі, то падпісвалася шмат людзей. А калі цягнік з’явіўся, то ездзіла мала. Мы праводзілі маніторынг. Здаралася, што на Вілейку ехалі адзін-два пасажыры, – патлумачыў у інтэрв’ю “РГ” начальнік маладзечанскага чыгуначнага вакзала Аляксандр Савачкін.
Святлана ЦІШКО.