Zамор'е

Источник материала:  
Самыя недаступныя месцы ў свеце

Толькі з дапамогай інтэрнэту можна пазнаёміцца з максімальна абароненымі аб'ектамі ў свеце, якія можна ўбачыць толькі на фотаздымках, бо трапіць туды нам з вамі немагчыма.

Апошняе збожжасховішча

Гэтае збудаванне — сховішча "Суднага дня" — было адчынена на далёкім нарвежскім востраве ў 2008 годзе. Адчынена і адразу зачынена, каб захаваць для будучых пакаленняў насенне сучасных раслін на выпадак глабальных катаклізмаў — войнаў, падзенняў метэарытаў, змены тэмпературы і г. д. У гэтым збожжавым банку захоўваецца каля 100 000 000 адзінак насення ўсіх распаўсюджаных культурных раслін з тэрыторыі амаль усіх сельскагаспадарчых арганізацый свету.

Афіцыйная назва праекта — Svаlbаrd Іntеrnаtіоnаl Sееd Vаult (Свалбардскі глабальны Банк насенных фондаў.) Сховішча размяшчаецца на востраве Свалбардэ ў Баранцавым моры, на вышыні 130 метраў над узроўнем мора, і было пабудавана на грошы фондаў Ракфелера і Біла Гейтса. Глыбіня сховішча больш за 130 метраў, і яно можа вытрымаць не толькі глабальнае пацяпленне, але і землятрусы сілай больш за 6 балаў і нават прамое пападанне ядзернай бомбы. Сховішча абсталяванае падвойнымі супрацьвыбуховымі дзвярыма, сэнсарамі руху, двума герметычнымі тамбурамі і сценамі з жалезабетону таўшчынёй у 1 метр. Нават калі ва ўсім свеце знікне электрычнасць, а ўласная аўтаномная крыніца электраэнергіі выйдзе са строю, то насенне зможа захоўвацца ў мерзлаце яшчэ некалькі сотняў гадоў, бо архіпелаг Шпіцберген размешчаны ўсяго ў 1000 кіламетрах ад паўночнага полюса, і яго пласт вечнай мерзлаты распасціраецца на глыбіню да 200 метраў.

Сакрэтная царква мармонаў

Размешчана гэтая цэркаўка ў Гранітнай скале ў горным масіве Lіttlе Соttоnwооd Саnуоn, што ў штаце Юта, ЗША (дарэчы, цэнтры мармонаўскага руху), і адэпты царквы завуць яе паміж сабой проста — Vаult, або Склеп. Гэта група памяшканняў, выдзеўбаных у суцэльным масіве скалы, з сістэмай кантролю тэмпературы і вільготнасці для лепшай захаванасці матэрыялаў, якія там захоўваюцца. Мноства датчыкаў агню, дыму, вільготнасці і рухаў, разам са шматтоннымі ўваходнымі дзвярыма і ахоўнікамі практычна выключаюць магчымасць пранікнення і псуты экспанатаў. А сярод іх, па чутках, мноства старажытных кніг, фаліянтаў, дакументаў і іншых каштоўнасцяў, уключаючы копіі Свяшчэннага Пісання, выдадзеныя на ўсіх мовах свету, вялізныя кнігі пастаноў царквы, перапісаныя ад рукі з 1960-х гадоў і г.д. У прыватнасці, у бібліятэчных генеалагічных сховішчах царквы захоўваецца звыш 2,4 мільёна рулонаў мікрафільмаў і прыкладна 35 мільярдаў лічбавых "карцінак" разнастайнай інфармацыі. З 1999 года, калі колькасць рулонаў пачала імкліва павялічвацца да 40 тысяч адзінак у год, царква актыўна выкарыстоўвае сучасныя лічбавыя носьбіты, а аднойчы нават арганізавала, праўда вельмі сціслую, віртуальную экскурсію для наведнікаў — праз свой афіцыйны сайт.

Форт Нокс

Zамор'еПа фільмах гэтая ўстанова вядомая як Форт Нокс, а афіцыйна яна завецца Unіtеd Stаtеs Bullіоn Rероsіtоrу — Сховішча зліткаў ЗША, і размешчана каля ваеннай базы Форт Нокс, што ў штаце Кентукі на паўночным усходзе краіны. Сам будынак уяўляе сабой узор абароненасці і непрыступнасці, з гранітнымі сценамі і 20-тоннымі ўваходнымі дзвярыма. Сховішча адчыняецца складанай камбінацыяй, розныя часткі якой ведаюць розныя супрацоўнікі (усяго 10 челавек), што не дае магчымасці аднаму чалавеку трапіць унутр. Тэрыторыя сховішча таксама, зразумела, абароненая сігналізацыяй, усталяваная сістэма відэаназірання, нясуць дзяжурства шматлікія ўзброеныя ахоўнікі, адмысловыя падраздзяленні паліцыі і снайперы на верталётах. У сховішча не ступала нага не тое што турыстаў — нават прэзідэнту ЗША сюды ўваход забаронены. Толькі спецыяльныя аўдытары маюць права час ад часу наведваць сховішча.

Між тым, гэтае сховішча адзін раз у гісторыі ўсё ж ускрывалася. У 1972 годзе, калі долар "адвязалі" ад золата, агульная вага золата ў сховішчы скарацілася з 20 тон да 4,5. Тым не менш адмысловая камісія па інспекцыі залатога запасу краіны ўжо 10 гадоў дамагаецца аўдыту залатога запасу ЗША, падазраючы, што амерыканская скарбонка ўжо даўным-даўно пустуе. Некаторы час у падземным сховішчы складвалі не толькі залатыя зліткі, але захоўвалі стратэгічны запас морфія і опіума. Гэта рабілася на той выпадак, калі раптам спыніцца пастаўка абязбольвальных наркатычных прэпаратаў з краін Азіі. Толькі пасля таго, як былі вынайдзеныя штучныя анальгетыкі, наркатычны запас спешна ўтылізавалі.

Зона 51

У межах гэтай тэрыторыі, як сцвярджаюць дасведчаныя, знаходзяцца даследчыя лабараторыі, якія маюць справу з пазазямнымі тэхналогіямі, а таксама ваенная база. Уся тэрыторыя "Зоны 51" закрытая, над ёй забаронена пралятаць самалётам і іншым лятальным апаратам, парушальнікаў могуць папросту прыстрэліць. Шматлікія падраздзяленні ўзброенай аховы знаходзяцца ў замаскіраваных джыпах, у глебу ўбудаваныя датчыкі руху і вібрацыі, тэрыторыя патрулюецца верталётамі.

Гэта тэрыторыя знаходзіцца на поўдні штата Невада, у 133 км да паўночнага захаду ад Лас-Вегаса, на паўднёвым беразе сухога солевага возера Грум-Лейк. Паводле афіцыйных звестак, у "Зоне 51" распрацоўваюцца эксперыментальныя лятальныя апараты і сістэмы ўзбраення. Назва "Зона 51" выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах ЦРУ. Уражлівая сакрэтнасць базы, само існаванне якой урад прызнаў з вялікай неахвотай, зрабіла яе прадметам шматлікіх тэорый змовы, асабліва аб НЛА. "Зона 51" не з'яўляецца звычайнай авіябазай: на ёй распрацоўваюцца і тэстуюцца лятальныя апараты новага тыпу. Пасля ўхвалення іх праектаў ВПС ЗША або іншымі ведамствамі, такімі, як ЦРУ, яны выкарыстоўваюцца на звычайных вайсковых базах. Савецкія спадарожнікі-шпіёны фатаграфавалі "Зону 51" у часы халоднай войны, пасля яе заканчэння ўжо грамадзянскія спадарожнікі падрыхтавалі падрабязныя здымкі базы і яе наваколляў. Аднак па іх нельга атрымаць істотнай інфармацыі пра палігон: відаць толькі звычайныя базы, ангары і сухія азёры. Паводле неафіцыйных звестак, большасць працоўнай часткі базы знаходзіцца пад зямлёй, і ўваход у гэтую частку нібы ляжыць праз сумнавядомы ангар 18. Рэкруты, якія наймаюцца на базу, абавязаны служыць на "Зоне 51" да канца жыцця і не мець ніякай сувязі са сваякамі.

Бункер Садама Хусейна

Гэты бункер, які знаходзіцца ў паўднёвым прыгарадзе Багдада Ад-Дура і завецца, па адной з версій, "Бацька бамбасховішчаў", настолькі непрыступны, што амерыканскія войскі не змаглі яго разбурыць — ён вытрымаў удары чатырох амерыканскіх ракет. Падлічана, што бункер вытрымае нават выбух ядзернай бомбы магутнасцю ў 20 кілатон! Цікава, што распрацаваў гэты падземны будынак унук жанчыны, якая прымала ўдзел у будаўніцтве аналагічнага бункера для Адольфа Гітлера. Бункер абсталяваны ўласнай электрастанцыяй, сістэмай водазабеспячэння і ачысткі паветра, вялікім запасам засушанай і замарожанай ежы, які дазваляе сотні насельнікаў знаходзіцца пад зямлёй больш за год. Уся канструкцыя ўсталяваная на глыбінях ад 30 да некалькіх сотняў метраў ніжэй паверхні зямлі на адмысловых вальфрамавых стрыжнях і гіганцкіх спружынах для гашэння вібрацыі ад выбухаў і землятрусаў.

Калі дэпутат брытанскага парламента Джордж Галаўэй сустракаўся з Садамам Хусейнам у адным з бункераў, спуск на ліфце заняў 20 секунд. Акрамя службовых і бытавых памяшканняў, у бункеры нават ёсць два басейны з саўнамі — жаночай і мужчынскай, спартыўна-гульнявая зала. Ёсць таксама памяшканне для асабістай аховы прэзідэнта, пакой спецсувязі, размешчаны пад залай пасяджэнняў і звязаны з ім лесвіцамі. Столь і сцены асабістай рэзідэнцыі Хусейна зробленыя з арміраванага свінцом цэменту, дзверы — са спецыяльнай трывалай сталі. Спальныя пакоі ў сховішчы былі высланыя дыванамі ручной працы. Ванную абліцавалі мармуровай пліткай, ролік для туалетнай паперы быў аздоблены перламутрам, а электрычныя выключальнікі — золатам.

Ганкаджыма

Zамор'еЯпонцы завуць гэты чароўны сваёй пустэчай горад Гунхашыма/Ганкаджыма (Gunkаnjіmа, што азначае Bаttlеshір Іslаnd — востраў Баявы Карабель, або памежны востраў). Востраў пачалі засяляць з 1887 па 1974 гг. з мэтай распрацоўкі і здабычы вугальных радовішчаў. А калі гэтыя радовішчы вычарпаліся, гараджане сталі спешна з'язджаць.

Цяпер наведванне вострава забароненае. Так японскія ўлады паспрабавалі абараніць яго ад "чорных капальнікаў" — прадметы побыту з мёртвага горада становяцца аб'ектам палявання багатых калекцыянераў. Але калі вы ўсё ж праберацеся на востраў, папярэджваюць рызыкоўных вандроўнікаў дасведчаныя людзі, то будзьце асцярожныя: мясцовыя сталкеры не церпяць канкурэнтаў, і калі вас зловіць паліцэйскі патруль, вы рызыкуеце затрымацца ў Японіі на наступныя 5—7 гадоў.

Саркафаг (аб'ект Сховішча)

У нетры гэтага аб'екта не зможа прабрацца, пры ўсім жаданні, ніводны чалавек, калі, вядома, знойдзецца такі вар'ят. Гэта Чарнобыльскі Саркафаг, або, як яго афіцыйна завуць, аб'ект Сховішча.

Два дзесяцігоддзі таму 4-ы рэактар Чарнобыльскай АЭС быў схаваны ад вонкавага свету пад своеасаблівым каўпаком-саркафагам. Сёння аб тым, што адбываецца з 200 тонамі ядзернага паліва ўсярэдзіне будынка, не ведае ніхто. Вышыня саркафага склала 61 метр, найбольшая таўшчыня сцен — 18 метраў. Узвядзенне "саркафага" ажыццяўлялася з дапамогай самаходных кранаў, абсталяваных тэлевізійнымі сродкамі назірання. У ім прадугледжаная сістэма выцяжной вентыляцыі з ачысткай паветра, сістэма прымусовага астуджэння, а для недапушчэння павышэння нейтроннай актыўнасці на даху ўсталяваныя бакі з растворам бора.

←В малых городах Беларуси многоэтажные дома возводиться не будут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика