У выхадныя першы мокры снег, а ўначы да мінус 8

Источник материала:  

У гэтыя выхадныя на тэрыторыю Беларусі працягнецца паступленне халоднага арктычнага паветра з боку поўначы Еўропы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Ужо ў суботу вільготнае паветра прынясе нашай краіне ападкі месцамі ў выглядзе мокрага снегу. Вецер паўночны ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература ўдзень 2—8 цяпла.

А вось у нядзелю да нас завітае сапраўдны халодны антыцыклон са Скандынавіі. Воблачнасць амаль знікне, і стане больш сонечна. У ноч на 16 кастрычніка 0—мінус 4 градусы, на тарфяніках Палесся да 5—8 марозу. Раніцай туман, на дарогах месцамі галалёдзіца. А вось удзень надвор'е палепшыцца. Будзе бязветрана, а тэмпература паветра чакаецца 2—9 цяпла.

Захаваецца халоднае, без ападкаў надвор'е і ў першай палове наступнага тыдня. Толькі ў сераду на паўночным захадзе краіны магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпературны фон удзень у панядзелак і аўторак 2—10 цяпла, уначы невялікія замаразкі. У сераду ўначы ад мінус 4 да 3 цяпла, удзень — плюс 4—10 градусаў. Сіноптыкі падлічылі, што ў выхадныя тэмпература паветра ўсталюецца недзе на 3—5 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ.

←Главред "Брестской газеты": из-за отказа типографии работать на шкловской бумаге придется покупать более дорогую

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика