РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Зарабіў на здзелках з аўто мільярд

Наваполацкім міжраённым аддзелам Упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці заведзена крымінальная справа ў адносінах да жыхара Наваполацка, які незаконна гандляваў патрыманымі аўтамабілямі.

Высветлілася, што гэты грамадзянін, не з'яўляючыся афіцыйна зарэгістраваным індывідуальным прадпрымальнікам, сёлета на працягу дзевяці месяцаў незаконна ажыццяўляў дзейнасць па куплі-продажы трыццаці патрыманых аўтамабіляў на тэрыторыі нашай краіны. Пры гэтым ён атрымаў даход у асабліва буйным памеры — 1 мільярд рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Чалавек загінуў, "БМВ" усмятку

Жыхар Магілёва, якому толькі 24 гады, даездзіўся насуперак правілам і законам.

РОЗГАЛАСГэтага маладога мужчыну ДАІ лічыць злосным парушальнікам. Яго ўжо некалькі разоў затрымлівалі за рулём нецвярозым і пазбаўлялі права на кіраванне аўтатранспартам. Сёлета суд вырашыў, што яму забаронена кіраваць аўтамабілямі 5 гадоў, а штраф склаў 250 базавых велічынь.

Аднак 11 кастрычніка мужчына сеў за руль "БМВ", і гэта дрэнна скончылася. Уначы паблізу вёскі Мазалава Мсціслаўскага раёна ён, прапусціўшы паварот і імкнучыся выправіць сітуацыю, на высокай хуткасці рэзка крутануў руль — і аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся. Працэс спыніла толькі прыдарожнае дрэва: кола адляцела на сорак метраў, радыятар знайшлі на дрэве.

— Для 25-гадовага пасажыра гэтая паездка аказалася апошняй: ён памёр па дарозе ў бальніцу, — расказала інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вяршубская. — Другі пасажыр шпіталізаваны.

Ілона Іванова.

"Развод" для бландзінак

На нумар электроннага кашалька, зарэгістраванага на імя "Гардон Вольга" на сайце www.іntеl-tеlесоm.соm дзве маладыя жыхаркі Мазырскага раёна ў пачатку верасня адправілі па 2 млн 200 тысяч рублёў.

Дзяўчыны зрабілі гэта пасля таго, як атрымалі SMS-паведамленні аб тым, што быццам выйгралі аўтамабіль "Аўдзі-А6" па акцыі "Лёгкі плацеж". Ім было прапанавана для атрымання прыза перавесці 1 працэнт ад кошту выйгрышу на ўказаны адрас. Пасля доўгага чакання выйгрышу грамадзянкі зразумелі, што сталі ахвярамі ашуканцаў і звярнуліся ў міліцыю, якая распачала крымінальную справу па факце махлярства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Сеткі на 1,5 кіламетра і 2 тысячы рыбін

Прагнасці іншага браканьера часам застаецца толькі здзіўляцца: мала таго, што шкодзяць прыродзе, дык яшчэ і робяць гэта з такім размахам...

Напрыклад, паблізу возера Чорнае ў Бярозаўскім раёне дзяржінспектары затрымалі машыніста Бярозаўскай ГРЭС, які разам з неўстаноўленай асобай браканьерыў — лавіў рыбу сеткамі. Апошніх у затрыманага канфіскавана 22, агульнай даўжынёй больш за 1,4 кіламетра. А таксама ўлоў — 2 040 асобін розных відаў рыб агульнай вагой 120 кілаграмаў. Здабыча была здадзеная на сартавальную базу рыбгаса "Сялец". Што да самога парушальніка, дык ён, пагрузіўшы ёмістасці з незаконна здабытай рыбай і сеткамі ў легкавы аўтамабіль "Масквіч", таксама спрабаваў уцячы. Аднак пасля непрацяглага пераследу дзяржінспектарамі быў затрыманы ў вёсцы Хрыса. Сваімі дзеяннямі браканьер нанёс прыродным рэсурсам шкоду ў асабліва буйным памеры — на суму больш за 9,6 мільёна рублёў (275 базавых велічынь).

Сяргей РАСОЛЬКА.

Крыўдзіцелі беларусаў трапілі на партугальцаў

Учора ў польскім Кракаве адбылася жэраб'ёўка стыкавых гульняў каманд, якія занялі другія месцы ў сваіх групах у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы па футболе-2012, які пройдзе ў Польшчы і Украіне. Атрымаліся наступныя пары: Турцыя — Харватыя, Эстонія — Ірландыя, Чэхія — Чарнагорыя, Партугалія — Боснія і Герцэгавіна. Гульні адбудуцца 11—12 і 15 лістапада (першымі ўказаныя гаспадары ў стартавых матчах).

Ул. інф.

←Виктор Ивашкевич оштрафован на 1,4 млн рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика