Магілёўскія дэпутаты не могуць вярнуць бясплатны праезд студэнтам
13.10.2011 12:35
—
Новости Общества
Магілёўскія дэпутаты не могуць вярнуць бясплатны праезд студэнтам
ЕўрарадыёТакі адказ з гарвыканкама атрымаў актывіст кампаніі "Гавары праўду" Аляксей Паўлоўскі.
У адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Ігара Шардыкі гаворыцца, што такое права зрабіць праезд для студэнтаў бясплатным мае абласны Савет дэпутатаў.
Таксама адзначаецца, што менавіта магілёўскі абласны Савет дэпутатаў прымаў рашэнне аб увядзенні бясплатнага праезда для школьнікаў горада і навучэнцаў, якія атрымліваюць спецыяльную адукацыю.
Аляксей Паўлоўскі адзначае, што гэта першая з адпісак, якая прыйшла ў якасці адказа з дзяржаўнай установы. Актывіст яшчэ чакае адказаў з аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.
Нагадаем, што пасля ўвядзення бясплатнага праезда ў грамадскім транспарце Мінска актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксей Паўлоўскі ініцыяваў збор подпісаў у Магілёве з просьбай увядзення бясплатнага праезда і для магілёўскіх студэнтаў. Пад яго ініцыятывай падпісаліся больш за 700 чалавек.