Табло за 900 мільёнаў усталяваў Лядовы палац у Гродне

Источник материала:  
12.10.2011 16:37 — Новости Общества

Табло за 900 мільёнаў усталяваў Лядовы палац у Гродне


У лядовым палацы Гродзенскага цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай усталявалі новае табло. Каштавала яно 900 мільёнаў рублёў. Як паведамілі карэспандэнту "НН" у адміністрацыі цэнтра, грошы даў абласны бюджэт.

У тэндары бралі ўдзел чатыры арганізацыі. Выйграла яго мінская кампанія "Паламі", якая ўсталёўвала табло і на "Мінск-Арэне". Гэтая ж кампанія раней афармляла ў Гродне спартыўны комплекс "Нёман". У адміністрацыі лядовага палаца патлумачылі перамогу "Паламі" тым, што кампанія прапанавала найлепшую цану і аптымальныя варыянт і тэрмін выканання працы.

Новае табло ўяўляе сабой чатыры святлодыёдныя экраны, якія дазваляюць дэманстраваць відэа.

Табло за 900 мільёнаў усталяваў Лядовы палац у Гродне
Новае табло ў Лядоым палацы Гродна. Фота Palami.eu.

Кампанія "Паламі" заснаваная ў 1992 годзе. Займаецца вырабам, пастаўкай, мантажом і абслугоўваннем абсталявання для вонкавай рэкламы, афармлення канцэртных і спартыўных пляцовак. Сярод кліентаў кампаніі — Кіраўніцтва справаў прэзідэнта, Мінгарвыканкам, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Беларуская чыгунка, Белдзяржфілармонія, Федэрацыя хакея... "Паламі" афармляла сцэну на Славянскім базары, дзіцячым "Еўрабачанні".

***
На што б вы патрацілі 900 млн бюджэтных рублёў?

Ірына Шлык, выкладчыца Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта:
"Дзірак" шмат — і дарогі, па якіх ні прайсці ні праехаць, і медыцына. Але, як філолаг, я ў першую чаргу выдаткавала б такую суму на музеі Быкава і Багдановіча.

Сяргей Чабоцька, стваральнік і адміністратар блогу s13:
Частку грошай можна было б аддаць у дзіцячыя дамы рэгіёна. Таксама на вырашэнне транспартных праблем, напрыклад, для арганізацыі "зялёнай хвалі" на ўчастках, дзе часцей за ўсё ўтвараюцца заторы. На такую суму можна было б таксама адрэстаўраваць штосьці з архітэктуры.

Кацярына Межавец, жыхарка Гродна:
На маю думку, у першую чаргу трэба было б патраціцца на азеляненне горада. Бо дрэў пілуюць шмат, а аднаўляць знішчанае не паспяваюць.

Віктар Шалкевіч, спявак і актор:
Гэта несур’ёзныя для горада грошы. Што на такую суму зробіш? Я б сабраў усіх гарадскіх жабракоў і накрыў бы для іх стол. 
←Включают отопление

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика