Пачалі падключаць ацяпленне

Источник материала:  

Сёння, 11 кастрычніка, пачалі ўключаць ацяпленне ў дзіцячых садах, школах і медыцынскіх установах.

У 8 гадзін раніцы ў некаторых гарадскіх садах батарэі былі ўжо цёплыя.

Цяпер цяпло ўключаюць не толькі ва ўстановах адукацыі, але і ў лячэбна-прафілактычных, сацыяльнага забеспячэння, музеях і архівах.

У жылыя дамы цяпло пойдзе, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу пяці сутак будзе не больш за 8 градусаў. Такі тэмпературны рэжым усталяваўся толькі ў суботу.

Па словах намесніка начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леаніда Кузняцова, у Вілейцы на сёння няма адпаведнага распараджэння райвыканкама.

Святлана ЦІШКО.

←Ценная порода осетровых возвращается в Припять

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика