Баранавіцкія вуліцы застаюцца савецкімі
01.10.2011 14:28
—
Новости Общества
Баранавіцкія вуліцы застаюцца савецкімі
Вуліцы Войкава, Арджанікідзэ, Свярдлова і 50 год УЛКСМ у Баранавічах пакуль застаюцца. Каб пераназваць вуліцы у гонар баранавіцкіх лётчыкаў, гарвыканкаму патрэбны дадатковыя сродкі.
Месяц таму пенсіянерка Баранавіч Ганна Аніскевіч сабрала 757 подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва горада з прапановай перайменавання вуліц Войкава ў вуліцу Уладзіміра Карвата, Арджанікідзэ – у Аляксандра Жураўлевіча (на якой жыў ён сам і дасюль жывуць яго родныя), Свярдлова – у Аляксандра Марфіцкага, 50 год УЛКСМ – на Авіятараў. "Нашы лётчыкі-героі коштам свайго жыцця адвялі баявыя машыны ад населеных пунктаў і выратавалі сотні жыццяў мірных жыхароў", – было напісана ў заяве.
У адказе Баранавіцкага гарвыканкама адзначана, што ў 2010 годзе ў гонар Марфіцкага і Жураўлевіча ўжо названа вуліца ў мікрараёне "Бараўкі". А ў 1997 годзе ў гонар першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата быў названы пешаходны бульвар у мікрараёне "Паўночны-1". "Пры разглядзе пытання пра пераназванне вуліц горада неабходна вызначыць сапраўдную крыніцу фінансавання выдаткаў на гэта мерапрыемства (выраб новых уліковых і рэгістрацыйных дакументаў грамадзянам, жыллёва-будаўнічым кааператывам, арганізацыям і прадпрыемствам, выраб новых аншлагаў і г.д.) і мець адпаведныя грашовыя сродкі", – адзначана ў адказе.
"Вельмі шкада, што вуліцы ў гонар нашых летчыкаў-герояў назвалі ў іншых мікрараёнах, а не там, дзе яны хадзілі, працавалі і жылі, – падзялілася з "ІР" Ганна Аніскевіч. – Магчыма, гэта ідэя была пададзена ўладам несвоечасова, цяпер цяжкія часы. Аднак мы маем надзею, што прыйдзе час, калі нашы лётчыкі будуць ушанаваны, а вуліцу 50 год УЛКСМ назавуць Авіятарскай".