ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Кудрын пракаментаваў сваю адстаўку

Былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын апублікаваў заяву, у якой пракаментаваў сваю гучную адстаўку. Паводле слоў Кудрына, сысці са сваёй пасады ён жадаў яшчэ ў лютым, аднак тады пасля абмеркавання з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным гэты крок быў прызнаны заўчасным з-за таго, што сёлета "на бюджэтны працэс накладваўся працэс выбарчы".

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙПры гэтым Кудрын адзначыў, што яго ўдзел у будучай канфігурацыі выканаўчай улады РФ не абмяркоўваўся. Ён падкрэсліў, што пасля таго, як у Расіі вызначылася структура будучай улады, ён зрабіў заяву адносна таго, што не бачыць сябе ў складзе кабінета міністраў узору 2012. Паводле слоў Кудрына, гэта заява "з'яўляецца прадуманай і ўзважанай". "Эмоцыі тут абсалютна ні пры чым", — падкрэсліў ён.

У сваёй заяве ён ізноў закрануў тэму сваіх супярэчнасцяў з прэзідэнтам РФ Мядзведзевым, не назваўшы пры гэтым прозвішча кіраўніка дзяржавы. "На працягу некалькіх месяцаў, нягледзячы на мае шматлікія пярэчанні, у тым ліку публічныя, у сферы бюджэтнай палітыкі прымаліся рашэнні, якія, без сумневу, павялічваюць рызыкі выканання бюджэту. А бюджэтныя рызыкі, злучаныя, першым чынам, з завышанымі абавязацельствамі ў абаронным сектары і сацыяльнай сферы, немінуча распаўсюдзіліся б на ўсю нацыянальную эканоміку", — адзначыў Кудрын.

Бедных у Расіі сёлета стала на 2 млн больш

Узровень беднаты ў І паўгоддзі 2011 года вырас у Расіі амаль да 15%, гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні Расстата, паведамляюць інфармагенцтвы.

Колькасць бедных у краіне за 6 месяцаў вырасла на 2 млн чалавек у параўнанні з І паўгоддзем 2010 года і дасягнула 21,1 млн. Для параўнання: у І паўгоддзі 2010 года прыбыткі, ніжэйшыя за пражытковы мінімум, мелі 19,1 млн расіян, у І паўгоддзі 2009 года — таксама 21,1 млн чалавек, у І паўгоддзі 2008 года — 20,7 млн чалавек.

Такім чынам, узровень беднаты ў Расіі ў І паўгоддзі 2011 года вырас да 14,9% з 13,5% у І паўгоддзі 2010 года. У Расстаце адзначаюць, што рост колькасці маламаёмаснага насельніцтва абумоўлены ў значнай ступені высокімі тэмпамі росту кошту спажывецкага кошыка, на аснове якога вылічваецца велічыня пражытковага мінімуму. Пражытковы мінімум у Расіі ў ІІ квартале 2011 года павялічыўся да 6505 рублёў на чалавека ў месяц з 5625 рублёў у ІІ квартале 2010 года.

Кожны пяты жыхар Германіі аказаўся імігрантам

Паводле афіцыйнай інфармацыі за 2010 год, больш за 15 мільёнаў жыхароў Германіі паходзяць з сем'яў імігрантаў, што складае амаль пятую частку насельніцтва краіны. У параўнанні з карэнным насельніцтвам мігранты ў сярэднім маладзей, менш адукаваны і адрозніваюцца ніжэйшым узроўнем жыцця.

Расійскае войска адмаўляецца ад аўтамата Калашнікава

Міністэрства абароны Расіі адмовілася ад закупак аўтаматаў Калашнікава, заявіў кіраўнік Генеральнага штаба расійскіх узброеных сіл Мікалай Макараў.

Паводле слоў генерала, "мабілізацыйныя запасы, якія ёсць у дзяржаве, у тым ліку па аўтамаце, у дзясяткі разоў перавышаюць запатрабаванні".

Паводле слоў ваеннага аглядальніка "Незалежнай газеты" Уладзіміра Мухіна, міністэрства абароны перастала закупляць аўтаматы Калашнікава амаль адразу пасля развалу СССР, і закупы, якія мелі месца да апошняга часу, ажыццяўляліся толькі невялікімі партыямі.

Як паведамляюць эксперты, міністэрства абароны Расіі праводзіць конкурс на новы аўтамат для ўзброеных сіл, які прыйдзе на замену апошняй мадэлі АК-74. Аднак падчас конкурсу паўсталі складанасці, звязаныя з прыняццем на ўзбраенне новага патрона, што пагражае значнымі фінансавымі выдаткамі.

Аўтамат Калашнікава, хоць і размяняў ужо сёмы дзясятак гадоў, не з'яўляецца рэкардсменам-даўгавечнікам: на ўзбраенні амерыканскага войска з 1920-х гадоў знаходзіцца кулямёт Brоwnіng M2, германскі бундэсвер выкарыстоўвае MG-3, які дастаўся яму ў спадчыну ад вермахта.

←Возможности самостоятельного проживания инвалидов обсуждают на международном семинаре в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика