З-за "Дажынак" на тыдзень зачыняюцца маладзечанскія школы

Источник материала:  
21.09.2011 19:53 — Новости Общества

З-за "Дажынак" на тыдзень зачыняюцца маладзечанскія школы


Ад 26 верасня па 1 кастрычніка ў школах горада абвешчаныя канікулы.

Такое рашэнне прынята ў сувязі з “Дажынкамі”. Па словах намесніка начальніка адзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Таццяны Бурсавай, гэтыя дні пазней давядзецца адпрацаваць.

Школы прыпыняюць сваю дзейнасць у сувязі з тым, што навучэнцы і настаўнікі горада будуць браць удзел у падрыхтоўцы горада да "Дажынак" і святочных мерапрыемствах.

Наконт работы іншых навучальных устаноў рашэнне будзе прынята пазней. У Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы сказалі, што ніякай інфармацыі пакуль што не маюць.
←В Беларусь пытались незаконно ввезти партию кроссовок и косметики стоимостью более 7 млрд. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика