У Віцебску дзяцей вучаць па букварах з Леніным і Псалтырах 1900 года

Источник материала:  
20.09.2011 14:35 — Новости Общества

У Віцебску дзяцей вучаць па букварах з Леніным і Псалтырах 1900 года

Еўрарадыё
Адзіны ў краіне музей адукацыі, існаванне якога пад пытаннем, вырашыў ладзіць інтэрактыўныя выставы-ўрокі ў школах.
 
Незвычайныя інтэрактыўныя выставы-ўрокі з выездам у школы праводзіць мясцовы Музей адукацыі. Буквары старыя, ад трыццатых да дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя. Каб пазнаёміцца бліжэй, імі даюць пакарыстацца вучням 5-7 класаў. Першыя выставы прайшлі ў Акцябрскім пасёлку, далей музей рушыў па іншых вясковых школах. Як аб’едуць вёскі, будуць праводзіць выставы і ў Віцебску.

Ідэя зрабіць выставу буквароў нарадзілася у дырэктара музея Тамары Марчык выпадкова. На адной з педагагічных канферэнцый яна зладзіла невялічкую экспазіцыю падручнікаў розных часоў. І звярнула ўвагу на тое, што ўсе цікавяцца найперш букварамі.

Школьнікам пагартаць падручнікі, па якіх вучыліся іх таты, мамы, бабулі і дзядулі, таксама цікава. Даваць экспанаты ў рукі дзецям дырэктар музея не баіцца. Кажа, ставяцца дзеткі да старых буквароў вельмі ашчадна. Хаця з цягам часу мяркуе нарабіць факсімільных выданняў - усё ж ад пастаяннай эксплуатацыі кніжкі пакутуюць. Дзеці з цікавасцю разглядаюць і буквары з выявай Леніна, і старую Псалтыр, па якой вучыліся чытаць школьнікі ў 1900 годзе ў царкоўна-прыходскай школе. Дарэчы, старыя буквары падабаюцца сучасным дзецям болей, чым тыя, па якіх іх саміх вучылі. У старых больш цікавых тэкстаў, больш загадак, прымавак, вершыкаў.

Віцебскі музей адукацыі адзіны у краіне. Хаця над яго стварэннем працуюць з 1984 года, і сёння існаванне унікальнага музея пад пытаннем. Будынак, у якім месцяцца зараз фонды музея, не вельмі падыходзіць для ўвасаблення тых планаў, што мае дырэктар.

Тамара Марчык: “У кожнай зале будуць праводзіцца ўрок гістарычнай эпохі, і праводзіць яго будзе экскурсавод у адзенні гэтай эпохі. Будуць чутны гукі той гістарычнай эпохі. Я з 2008 года гатовая, навуковая канцэпцыя гатовая. Вы будзеце прыходзіць з ранку і пойдзеце толькі ўвечары, калі не застанецеся яшчэ і на вечар!”

Па задуме Тамары Марчык, наведвальнікі музея адукацыі павінны пабываць на ўроках у стылі Полацкага княства, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, савецкага часу, на палітінфармацыі ў партызанскай школе, зрабіць падзелку на ўроку ручной працы, уласнаручна на камп’ютары стварыць буклет аб сваіх уражаннях пры наведванні музея і яшчэ пабачыць шмат чаго цікавага. Але “дабро” на ажыццяўленне гэтых планаў мясцовыя ўлады пакуль не даюць.

Тамара Марчык: “У нашага губернатара бачанне Віцебска музейнага… Наш губернатарскі палац будуць аддаваць пад краязнаўчы музей, а там толькі адну залу дадуць пад адукацыю! У мяне ж іншая задума. Калі хочаце Віцебск музейны, так давайце — гістарычная плошча — Успенская Горка, губернатарскі палац, Музей Шагала, музычная вучэльня і 10 школа, там вучняў няшмат, іх можна размеркаваць па іншых школах, а будынак аддаць пад музей! Фінансаванне? Ну калі мы будуем стадыёны за кошт суботнікаў, калі правесці суботнікі у вобласці і накіраваць гэтыя сродкі на мастацкае афармленне, гэта было б “і танна і сярдзіта”. Быў бы ўязной турызм. На гэты музей людзі б ехалі!”

Пакуль суботнікі на карысць музея адукацыі ніхто праводзіць не спяшаецца, Тамара Марчык збірае падручнікі, лінейкі, піянерскія гальштукі, насценныя газеты і нават шпаргалкі ды ездзіць з інтэрактыўнымі выставамі буквароў па вясковых школах.
 
У Віцебску дзяцей вучаць па букварах з Леніным і Псалтырах 1900 года

У Віцебску дзяцей вучаць па букварах з Леніным і Псалтырах 1900 года

У Віцебску дзяцей вучаць па букварах з Леніным і Псалтырах 1900 года

У Віцебску дзяцей вучаць па букварах з Леніным і Псалтырах 1900 года

У Віцебску дзяцей вучаць па букварах з Леніным і Псалтырах 1900 года
←Главы и сотрудники дипломатических представительств иностранных государств прогулялись по Лиде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика