20 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і "Пагоня" сталі дзяржаўнымі сімваламі
19.09.2011 12:43
—
Новости Общества
20 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і "Пагоня" сталі дзяржаўнымі сімваламі
ЕўрарадыёДзяржаўныя сімвалы Беларусі 1991-1995 гадоў |
У верасні 1991 года прайшла пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. 19 верасня яна прыняла новую назву краіны - Рэспубліка Беларусь. У гэты ж дзень дэпутаты зацвердзілі дзяржаўнымі сімваламі герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.
Адмена сімвалаў адбылася на рэферэндуме 14 траўня 1995 года. Тады большасць насельніцтва прагаласавала за цяперашнія герб і чырвона-зялёны сцяг. Гэты рэферэндум апазіцыя не прызнала, бо ён парушаў Канстытуцыю.
Літаральна праз дзень пасля рэферэндума заўхоз адміністрацыі Лукашэнкі Іван Ціцянкоў на даху рэзідэнцыі парваў бел-чырвона-белы сцяг на шматкі, раздаючы на кавалках сцяга аўтографы.