"Малако" скісла. Культавы бар зачыняецца

Источник материала:  
18.09.2011 16:29 — Новости Общества

"Малако" скісла. Культавы бар зачыняецца

34mag.net
Паўтары гады таму "Малако" адчынілася і дала надзею – культурнае жыццё б’е крыніцай моцнай, Менск – горад сонца, цяпер у нас ёсць не толькі "Графіці" і "Лондан", усё будзе чыкі-пукі. Жыццё больш-чым-бара было насычаным, але кароткім. 15 кастрычніка "Малако" зачыняецца.

"Малако" скісла. Культавы бар зачыняецца

Прычыны закрыцця стваральнікі бара тлумачаць так: "Значна змяніліся ўмовы арэнды памяшкання, і яны больш не падаюцца нам адэкватнымі фармату бара". Карацей, зноў добрыя людзі не дамовіліся паміж сабою. Беларуская традыцыя. Ёсць інфа, што на месцы "Малака" будзе новая кафэха, але рабіць яе будуць ужо іншыя людзі. Падрабязнасцяў няма.

Тым не менш, "Малако" стоадсоткава застанецца ў чалавечай памяці месцам крутым, дэмакратычным і вельмі асаблівым. Размешчаны ў самым цэнтры, побач з галерэяй сучаснага мастацтва, белы бар са смешнымі столікамі хутка стаў папулярным. Туды прыходзілі на каву "дзевачкі з ін’яза", хлопчыкі ў вузкіх штоніках – на вечарынкі пра каханне і беднасць, людзі з айпадамі – на дзелавыя сустрэчы, а час ад часу за суседнім столікам можна было пабачыць, напрыклад, Валодзю Цэслера, які тлумачыў канцэпт сваёй наступнай выставы.

Бармэны мяшалі кактэйлі нават на запыт "гарачага, смачнага і з алкаголем", а па пятніцах і суботах у невялікае памяшканне набівалася пад сотню чалавек, і яшчэ колькі паліла перад уваходам. Атмасфера была шызафрэнічнай, трохі багемнай, часам – хіпстарскай. 

Аляксандр Сцёпаненка, дырэктар "Малака", адзін з заснавальнікаў:

– "Малако" – гэта частка майго жыцця, прычым, не горшая. Ствараўся экспромтам, але праект атрымаўся. Калі мы пачыналі, да канца не ведалі, чаго хочам і што будзе – але, як гэта бывае, на скрыжаванні жыццевых ліній добрых людзей, якім цікава жыць, ствараюцца цудоўныя рэчы – менавіта такія, як "Малако".

З аднаго боку – матэрыяльна выгадным гэты праект не стаў, але прынёс шмат добрага. Атрымалася, что мы прыцягнулі сюды вельмі розных і вельмі добрых людзей, якія не саромеліся дзяліцца сабой. І, мне падаецца, гэта стала для "Малака" галоўным – не проста месца, бар, а людзі, якія тут з намі былі. Гэта узаемадапаўняльныя рэчы – і іншага такога месца я зараз у Менску не ведаю.

Што далей? Пакуль над гэтым думаем. Мы маем нават не надзею, а ілюзію працягнуць. Вядома ж, сітуацыя складаная. Але хочацца перавесці праект у новую стадыю.

Успамінаем галоўнае:

Барджэінгі

Па серадах за барную стойку "Малака" станавіўся чарговы герой беларускай паўсядзённасці і наліваў кожнаму ахвочаму свой любімы кактэйль пад любімую музыку. Вольскі даваў народу "Крывавую Мэры", Бенька ставіла сваю музыку чароўных сфераў, Хацон спецыяльна варыў сангрыю, а філосафы Акудовіч з Мацкевічам бралі "Бастылію". Галоўнай мэтай такіх івэнтаў было больш блізкае знаёмства барджэяў з публікай і магчымасць для абодвух бакоў выпіць з сябрамі пра галоўнае.

Аднойчы пасля барджэінгу амаль здарылася непапраўнае: якраз пасля прэзентацыі "Сцюдзёнага выраю" да Віктара Марціновіча, які наліваў спецыяльны "беллітр", падыйшоў з папрокамі прадстаўнік іншага раёну літаратурнай Беларусі Альгерд Бахарэвіч, і ад бойкі сценка на сценку іх выратаваў хіба што алкаголь.

А ў іншы раз падчас барджэінгу тут нават зладзілі сусветную прэм’еру кліпа Gogol Bordello. Сябра стваральнікаў бара Аляксей Церахаў разам з калегам Сабуравым вырашылі не марнаваць час і паставілі пад бухло новы кліп Церахава – за дзень да яго афіцыйнай сусветнай прэм’еры.

Канцэрты

"Малако" ніколі не адрознівалася вялікай плошчай для правядзення канцэртаў – аднак канцэрты тут усё ж адбываліся. Прыметныя еўра-літоўцы InCulto, беларусы CherryVata, Weelure і іншыя. Нават Лявон Вольскі, дай, Божанька, яму здароўечка, кажуць, спяваў тут "Надзеньку" акапэла. Без N.R.M.

Балкан-біт

Не тое каб круціць балкан-біт прыдумалі тут, і нават не тут Папа Бо пачаў іх ставіць – але шмат хто менавіта ў "Малацэ" даведаўся, як штырыць ад сапраўднай "электраэтнікі, фолькстэпу, Balkan bass, Balkan breaks, digital cumbia, бхангры, байлефанка і грува", наміксаванага адзіным у краіне ліцэнзаваным балканбіт-дзіджэям.
←Гарантированные вакансии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика