Лошыца: зрабілі парк як для аўтамабілістаў
17.09.2011 22:16
—
Новости Общества
Лошыца: зрабілі парк як для аўтамабілістаў
На Дзень горада з помпай быў адчынены для наведнікаў Лошыцкі парк — рэдкая па насычанасці аб’ектамі гістарычная, культурная і прыродная каштоўнасць Мінска.
Не толькі сядзібны дом, які памятае Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Паўла І, Дуніна-Марцінкевіча, але і прырода вакол яго — сад акадэміка Вавілава, ландшафты, рамантычныя сцежкі вымагалі асаблівага стаўлення рэстаўратараў.
Ад вуліцы Маякоўскага Лошыца адмежаваная даражэзным новым парканам з цэглы і металічных прутоў. Дзе-нідзе, праўда, ён пачаў ужо раз’язджацца. Пляц перад галоўным уваходам выкладзены стандартнай пліткай. Тая ж плітка выслала і цэнтральную алею парку. Раней тут была рамантычная брукоўка ХІХ стагоддзя, дзенідзе ўзнятая каранямі стагадовых дрэваў алеі. Яна мела адзін мінус — дрыготка па ёй ездзіць аўто.
Уражанне, што ўсю Лошыцу прыстасавалі для аўтамабілістаў і вясельных картэжаў — столькі з’явілася асфальтавых праездаў.
Каб забяспечыць нармальны разварот аўто, знеслі браму з каванымі дзвярыма ля капліцы XVIII стагоддзя. Месца заасфальтавалі.

Ёсць і іншая вясельная атрыбутыка — Заручальны дуб, замочкі на мосце... Лошыца, з яе легендай пра здраду і самагубства, — сумнеўнае месца для старту сямейнага жыцця.
Капліца, найстарэйшы помнік архітэктуры Лошыцы, дагэтуль у руінах. Разбурылі яе пасля вайны, існуюць фота, аднавіць было б нескладана. Але 23 гадоў на гэта было мала.

Непадалёк — уязная брама ў маёнтак. Гэтай дарогаю ўляталі сюды і коні апошняга караля Рэчы Паспалітай, і экіпаж расійскага імператара, заязджалі злавесныя "варанкі" АГПУ (у 1930-я тут месцілася школа дыверсантаў) і аўто гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ — Лошыца была яго рэзідэнцыяй. Пілоны складзеныя з новай цэглы — гэта заўважна па неакуратнасці кладкі. Стары падмурак не вытрымаў іх вагі, слупы пахіліліся.
Каля брамы — хатка вартаўніка, пакрытая новай бляхай. Праўда, будаўнікі забыліся пра канёк, бляху можа здзерці першая ж віхура, а восень нагоніць пад страху вады.
Палац цяпер аточаны будаўнічымі вагончыкамі.
Да аднаго з іх, заўважылі мы, бег чалавек з бутэлькай. Яго там чакалі іншыя. Было 16.00 — працоўны час.
У 1988 годзе сядзібны дом быў у жылым стане. Інтэр’еры мінулых стагоддзяў, каміны ўнікальнай канструкцыі... Замест паднаўлення дом амаль цалкам знеслі і ставяць на яго месцы навабуд. Каміны абрынуліся. Аголеныя падмуркі і скляпенні невядома, ці вытрымаюць наступную зіму — магчыма, і іх давядзецца замяняць бетоннай плітой. Рэстаўрацыя ператварылася ў асваенне грошай.
Шкада і старых бэзавых лабірынтаў — перад фасадам сядзібы высеклі кусты белага і сіняга бэзу. Так густоўна пасаджанага, што ў свой час маладыя мастакі хадзілі сюды "на эцюды".
На радасць аматараў прыродных рэдкасцяў захавалася цюльпаннае дрэва — яно расце проста пад акном маладой пані, якая, згодна з легендай, зрабіла сабе смерць... Цюльпаннае дрэва раней квітнела раз на трыпяць гадоў, а цяпер — штогод.
Побач з сядзібай — драўляны флігель. Дзіўна, што яго рэстаўрацыю ставяць сабе ў заслугу сённяшнія аднаўляльнікі — ён быў парамантаваны яшчэ ў 1990¬я. Тады ж займеў і драўляную канструктывісцкую вежу.
Апроч "добрых дарог", у Лошыцкім парку, ля става, з’явілася маса пластыкавых альтанак.
Людзі з навакольных раёнаў, купіўшы гарэлкі, прыходзяць сюды.
Перайшоўшы масток, можна пабачыць руіны старога млына і бровара. Некалькі гадоў таму яны таямніча згарэлі і не аднаўляліся. З фасада бровара знікла ўнікальная чыгунная пліта з лічбамі "1896".
Яшчэ адна руіна стаіць воддаль, у нізіне, — электрычны млын ХІХ стагоддзя. Там непадалёк і Чорны Яр, дзе ў 1930¬я, калі Лошыца належала АГПУ, расстрэльвалі людзей. Памятны крыж, усталяваны на іх магілах, невядомыя вандалы выдралі.
Затое ў Лошыцы, як рапартавалі дзяржаўныя СМІ, з’явіліся дзіцячы гарадок, велатраса, тэнісныя корты, амфітэатр. І — самае галоўнае — на стагадовых дрэвах цэнтральнай алеі павесілі шпакоўні з надпісам СосаСоla. Няма ў аўтараў новай Лошыцы ні пачуцця гісторыі, ні густу.