Унікальны для Беларусі праект распрацавалі супрацоўнікі літаратурных музеяў сталіцы

Источник материала:  
Унікальны для Беларусі праект распрацавалі супрацоўнікі літаратурных музеяў сталіцы

“5 музеяў у 5 дзён” — першы такі праект на тэрыторыі Беларусі. Удзельнікамі праекта становяцца ўсе сем’і з дзецьмі ад шасці да трынаццаці гадоў, якія наведаюць музеі  па суботах з17 верасня па 19 лістапада. Пры ўваходзе супрацоўнікі музея будуць выдаваць “пашпарт” і ліст з заданнямі. Заданні распрацаваны з улікам узроставых катэгорый наведвальнікаў і раз-лічаны менавіта на пошук. Пошук адзнак, пошук надпісаў, экспанатаў. Пасля праходжання “этапа” ў адным музеі патрэбна прайсці яшчэ чатыры этапы ў іншых музеях. Пасля таго, як у пашпарце з’явяцца адзнакі ўсіх пяці музеяў, сям’я аўтаматычна становіцца ўдзельніцай латарэі. Менавіта ў ёй і вызначаць тых, хто паедзе ў Белавежскую пушчу ў госці да Дзеда Мароза. Усе астатнія фіналісты атрымаюць памятныя прызы.

Святлана ІСАЁНАК, “НГ”

←Всем бюджетникам по полмиллиона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика