Студэнты, якіх адправілі ўбіраць бульбу ў Докшыцкім раёне, атрымліваюць па 4 даляры за дзень
15.09.2011 17:01
—
Новости Общества
Студэнты, якіх адправілі ўбіраць бульбу ў Докшыцкім раёне, атрымліваюць па 4 даляры за дзень
Студэнты, якія ўбіраюць бульбу ў гаспадарцы "АграБераснёўка" ў Докшыцкім раёне, зарабляюць па 30-40 тысяч рублёў за дзень. Гэта 3,5-4,7 даляраў, калі лічыць па курсе 8500.
Зарабіць такую невялікую суму можна, толькі калі збіраць бульбу хутчэй за працоўную норму, якая складае 480 кілаграмаў за дзень. Некаторыя студэнты паспяваюць за дзень сабраць тону.
Як паведамляе докшыцкая газета "Родныя вытокі", у раён накіравана 180 студэнтаў Віцебскага тэхналагічнага каледжа. Яны ўбіраюць бульбу ў дзяржаўных гаспадарках "АграСітцы", "АграБераснёўка" і "Докшыцкі".
"Родныя вытокі" цытуюць словы аднаго са студэнтаў, які выказаў задавальненне памерам аплаты і ўмовамі працы. "Мы рады, што атрымалі магчымасць самастойна зарабіць грошы і прынесці карысць сельскім гаспадаркам вашага раёна", сказаў ён. Невядома, ці казаў так студэнт, бо докшыцкая "раёнка" часам прыпісвае людзям словы, якіх яны не казалі.
Накіраванне школьнікаў, студэнтаў і працоўных на сельскагаспадарчыя працы звычайна адбываецца ў прымусовым парадку, насуперак заканадаўству. У той жа час прымусовая праца з'яўляецца адзінай магчымасцю ўбраць ураджай на дзяржаўных палетках.