Самы смачны хлеб краіны
15.09.2011
—
Новости Общества
Сёмая міжнародная спецыялізаваная выстава "Хлебная і кандытарская справа" сабрала ў сталіцы ўсіх вядучых аператараў хлебнага рынку.
Упершыню прайшоў адкрыты чэмпіянат пекараў Беларусі — дванаццаць мацнейшых майстроў сваёй справы прадэманстравалі наведнікам і журы піцы і святочныя караваі "Сінявокая Беларусь". Конкурсныя работы можна будзе паглядзець на працягу ўсёй працы выставы — да 16 верасня (Нацыянальны выставачны цэнтр, Я. Купалы, 27). У рамках выставы прайшоў рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў "Ласунак-2011". 14 верасня дыпломамі і медалямі адзначаць самы лепшы хлеб краіны.