ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У Іраку загінулі 17 чалавек

У цэнтральнай частцы і на захадзе Ірака 14 верасня адбылася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінулі як мінімум 17 чалавек, сярод якіх пяць супрацоўнікаў паліцыі і двое салдат.

Акрамя таго, пры выбухах у гарадах Медацыя і Хабанія 50 чалавек, уключаючы жанчын і дзяцей, атрымалі раненні. У першым выпадку падарвалася машына, прыпаркаваная ля папулярнага ў горадзе рэстарана, у другім спрацавала "бомба-ліпучка", прымацаваная да грузавіка з салдатамі, які накіроўваўся на мясцовую ваенную базу.

Знішчаны ўсе баевікі, якія напалі на Кабул

У Кабуле завершана аперацыя па ліквідацыі баевікоў руху "Талібан", якія напалі днём у аўторак на квартал, дзе размешчаны пасольствы. Аперацыя ўвогуле заняла 19 гадзін.

Афіцыйны прадстаўнік МУС Афганістана паведаміў, што ў нападзе на пасольскі квартал удзельнічалі шэсць баявікоў — усе яны знішчаны. У выніку нападзення талібаў загінулі 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, 19 чалавек атрымалі раненні. У ліку параненых шэсць замежных грамадзян — вайскоўцы кааліцыйных сіл. Талібы напалі на квартал, які асабліва ахоўваецца ў Кабуле, дзе размешчаны пасольствы і штаб-кватэра сіл кааліцыі пад камандаваннем НАТА.

Ва Украіне кралі вочы

Пракуратура Кіеўскай вобласці перадала ў суд крымінальныя справы ў дачыненні да трох медработнікаў, якіх абвінавачваюць у незаконным выманні вочных яблыкаў у трупаў.

Крымінальныя справы ў дачыненні да двух кіраўнікоў аддзяленняў Кіеўскага абласнога бюро судова-медыцынскай экспертызы і загадчыка патолагаанатамічнага аддзялення адной з цэнтральных раённых бальніц вобласці былі заведзены ў лютым. Па звестках следства, выманні вочных яблыкаў трупаў незаконна і без паведамлення сваякам памерлых праводзіліся падчас ускрыццяў. У справе згадваюцца 26 такіх эпізодаў.

Амерыканцы пераходзяць на "хаткі"

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУ ЗША набіраюць папулярнасць маленькія домікі. Вытворчасцю падобных аб'ектаў займаецца некалькі кампаній. Плошча некаторых домікаў складае ўсяго шэсць квадратных метраў.

Кошт найбольш папулярных варыянтаў вар'іруецца ад 15 000 да 38 000 долараў. За такія грошы пакупнік атрымае "паўнавартасны" домік з дзейнай кухняй, ваннай і туалетам, а таксама спальняй. Некаторыя мадэлі пастаўляюцца з коламі, каб іх было зручна транспартаваць. Усе хаткі экалагічна бяспечныя. Заснавальнік адной з кампаній-вытворцаў такіх дамкоў, дарэчы, жыве ў адным са сваіх тварэнняў. Паводле яго слоў, "людзі залазяць на 30 гадоў у пазыкі і абавязкі па іпатэцы, хоць на самай справе ім не трэба столькі месца і гэтулькі рэчаў. Акрамя таго, дамы вялікага метражу патрабуюць шмат часу на прыборку і падтрыманне ў парадку".

Француз выйграў у латарэю рэкордную суму

Жыхар Нармандыі выйграў рэкордную для Францыі суму грошай у еўрапейскай латарэі Еurоmіllіоns. Шчасліўчыку дасталася больш за 162 мільёнаў еўра.

Аднак да раніцы серады, 14 верасня, наваяўлены мільянер так і не з'явіўся. Між тым, у яго ёсць усяго 60 дзён для таго, каб падаць свой шчаслівы квіток у кампанію, якая займаецца выплатамі буйных выйгрышаў. Удачлівы нармандзец зараз займае 250-е месца ў спісе найбагацейшых людзей Францыі. Абсалютны рэкорд у гэтай еўрапейскай латарэі належыць сямейнай пары з шатландскага горада Фалкірк, якая летась у ліпені выйграла 183 мільёны еўра. Джэкпот вывеў удачлівых брытанцаў у спіс найбагацейшых людзей каралеўства. Усяго ў Еurоmіllіоns гуляюць 200 мільёнаў жыхароў дзевяці краін — Францыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Люксембурга, Бельгіі, Швейцарыі, Партугаліі, Ірландыі і Аўстрыі.

←В Гомеле сотрудник КГБ пытался завербовать активистку молодежного демдвижения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика