На Брэстчыне энергетыкі рэалізуюць праэкт па зберажэнню белых буслоў
14.09.2011 16:15
—
Новости Общества
На Брэстчыне энергетыкі рэалізуюць праэкт па зберажэнню белых буслоў
На Брэстчыне ў трох раёнах вобласці энергетыкі па прапанове абласной арганізацыі Аховы птушак Бацькаўшчыны рэалізуюць праект па збяражэнню белых буслоў па прыкладу калегаў з Польшчы і Украіны.
На электрычныя слупы, дзе гнёзды буслоў, ставяцца адмысловыя платформы, каб пазбегнуць токавых удараў.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аховы птушак Бацькаўшчыны Андрэй Абрамчук паведаміў, што добрым прыкладам для беларускіх работнікаў стаў польскі досвед:
- У Польшчы гэта ўсё пачалося наколькі я памятаю ў 90-х гг. Больш за гадоў у гэтым кірунку яны ўжо працуюць і ў іх няма гнёздаў прынамсі больш за сезон, гняздо без платформы на слупе не існуе. Адразу яго замяняюць платформай, перамяшчаюць гняздо, калі ёсць птушаняты, чакаюць, пазней змяняюць.
Кіраўніцтва АПБ заяўляе, што хутка гэтае пытанне не вырашыцца, але актывісты арганізацыі будуць далей папулірызаваць падыход брэсцкіх энергетыкаў, якія ўласнымі сродкамі пасля сустрэчаў са сваімі польскімі і украінскімі калегамі вырашылі далучыцца да аховы белага бусла ў Беларусі.