У Мінску за кошт насельніцтва абсталявана 468 стаянак для аўтамабіляў

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў падчас оnlіnе-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Ёсць рашэнне Мінгарвыканкама, якое дае магчымасць зрабіць гэта", — растлумачыў ён. Ігар Васільеў дадаў, што ахвотным абсталяваць стаянку трэба звярнуцца ў ЖРЭА з заявай. Гэта можна рабіць як у індывідуальным парадку, так і разам з іншымі ахвотнымі. Пасля гэтага жыллёвае аб'яднанне ўзгадняе месца размяшчэння парковак з аддзелам архітэктуры адміністрацыі раёна і даручае жыллёвай службе правесці сход з насельніцтвам для ўдакладнення і ўзгаднення парадку ўладкавання парковачных месцаў. Пасля гэтага заключаецца дагавор на выкананне работ або даецца права на выкананне іх уласнымі сіламі з далейшым заключэннем дагавора на тэхнічнае абслугоўванне парковачнага месца.

←Обыкновенный… чудо-зверь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика