Намеснік старшыні БТ: Я гэтага не рабіў і не магу за гэта адказваць
08.09.2011 15:04
—
Новости Общества
Намеснік старшыні БТ: Я гэтага не рабіў і не магу за гэта адказваць
ЕўрарадыёРэкламшчыца Юлія Ляшкевіч не губляе надзеі прыцягнуць да адказнасці аўтараў фільма пра "маўклівыя" акцыі.
Еўрарадыё паразмаўляла з Юліяй Ляшкевіч, якая сустрэлася з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Мартыненкам наконт сумна вядомага дакументальнага фільма "Сацыяльныя цені". Ён быў паказаны па БТ 22 жніўня. “Да чаго прыводзяць гульні ў інтэрнэт-рэвалюцыю?” - пытаюцца аўтары фільма і паказваюць страшныя кадры з Лівіі, якія, верагодна, многіх шакавалі... Пасля той "прэм'еры" Ляшкевіч і вырашыла даведацца, хто ж стварыў гэты фільм, і прыцягнуць іх да адказнасці.
Еўрарадыё: Вы сустрэліся з кіраўніцтвам тэлеканала БТ. Распавядзіце, што вам паведамілі?
Юлія Ляшкевіч: “Мы запісаліся на прыём. Што дзіўна, нас там дастаткова хутка прынялі, калі мы туды падалі заяву. Сам паход пакінуў у мяне вельмі дзіўнае адчуванне. Калі казаць пра форму, пра тое, як мы гутарылі са спадаром Мартыненкам, то ўсё было вельмі міла. Уся гутарка прайшла пад эгідай любімага зараз у краіне слогана: "Вы ж самі разумееце". Мы не атрымалі адказу на ніводнае пытанне. Мы так і не даведаліся, хто аўтар".
Еўрарадыё: Гэта аказалася сакрэтам?
Юлія Ляшкевіч: “Нам не паведамілі. Больш за тое, прагучала такая фраза: “Мы гэта не рабілі, мы за гэта не адказваем”.
Еўрарадыё: БТ кажа, што гэты фільм рабілі не яны?
Юлія Ляшкевіч: “Так. Яны гэта не рабілі, але сказалі - што мне было прыемна пачуць - што мой сігнал не першы, што людзі пачалі тэлефанаваць адразу пасля эфіру, гэта закранула многіх. Мела месца вусная гутарка са стваральнікамі фільма, дзе ім сказалі, што так рабіць нядобра... Я магу верыць прыватнаму слову Мартыненкі, але як грамадзяніна такі адказ чыноўніка мяне не задавальняе. Я б хацела даведацца, хто менавіта, як менавіта, а галоўнае, што чакае гэтых людзей, якія гэта рабілі і зробяць, напрыклад, яшчэ раз. Мы будзем пісаць запыт, бо я хачу даведацца, хто гэта зрабіў, хто адказны”.
Еўрарадыё: Вашая гутарка з Мартыненкам мела вусны характар. А ці пакінулі вы яму нейкую пісьмовую скаргу, зварот?
Юлія Ляшкевіч: “Ведаеце, мы з самага пачатку не хацелі ісці на ўсялякія канфлікты. Мы вырашылі не ісці адразу "махацца", біцца, рабіць гучныя заявы. Мы прыйшлі проста паразмаўляць, бо нішто не перашкаджае ўрэгуляваць канфлікт, як пры сутыкненні аўтамабіляў... Я хачу рэальна даведацца, як людзі будуць адказваць за нядобры ўчынак”.
Еўрарадыё: І што далей?
Юлія Ляшкевіч: “Безумоўна, мы зараз будзем рабіць афіцыйны запыт, у якім будзем прасіць афіцыйна пазначыць, хто рабіў гэтую праграму, хто адказваў за выхад у эфір і хто можа адказаць за тое, што такое бязладдзе адбылося. На дадзены момант намеснік старшыні тэлерадыёкампаніі не тая асоба. Для мяне гэта дзіўна, але, відаць, такія парадкі ў тэлерадыёкампаніях... Калі дойдзе да суда, то і да суда дойдзем”.
Еўрарадыё: А ці будзеце звяртацца да старшыні Камітэта па маральнасці Мікалая Чаргніца?
Юлія Ляшкевіч: “Спадар Мартыненка прызнаў, што гэта няправільна, што такое не павінна было выходзіць у эфір. Калі ў нейкі момант Белтэлерадыёкампанія скажа, што ў гэтым не было нічога, то, безумоўна, будзем падаваць. Магчыма, у камітэт Чаргінца мы падамо запыт: проста цікава, што яны адкажуць”.