У Віцебску зноў даражэе праезд
06.09.2011 20:38
—
Новости Общества
У Віцебску зноў даражэе праезд
З заўтрашняга дня, 7 верасня, віцяблянам зноў давядзецца прывыкаць да новага кошту на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Ён павысіцца на 50 рублёў, і кантралёру трэба будзе ўжо аддаць 800 рублёў.
З моманту апошняга павышэння не прайшло і месяца – у Віцебску апошні раз тарыфы на праезд выраслі 12 жніўня.
Нагадаем, што на днях вырас кошт праезду ў гарадскім транспарце ў Гомелі і Барысаве. Чакаецца, што 10 верасня падаражэе праезд і ў Мінску. У сталіцы адна паездка ў грамадскім транспарце абыдзецца ўжо ў 950 рублёў замест цяперашніх 900 рублёў.