Глыбоцкі мясакамбінат спыніў продаж прадукцыі прыватным крамам

Источник материала:  
06.09.2011 16:34 — Новости Общества

Глыбоцкі мясакамбінат спыніў продаж прадукцыі прыватным крамам


З паліцаў многіх прыватных крамаў у Глыбокім знікла мясная прадукцыя. Прадаўцы кажуць, што мясцовы мясакамбінат перастаў прадаваць сваю прадукцыю прыватным фірмам.

Карэспандэнт “Вестак” наведаў некалькі прыватных крамаў. У краме “Тэхас”, што ў Беразвеччы, мясныя паліцы зусім пустыя. Прадаўцы распавялі, што мясакамбінат перастаў прадаваць сваю прадукцыю прыватным крамам.

Глыбоцкі мясакамбінат спыніў продаж прадукцыі прыватным крамам

Тое ж самае кажуць і ў краме “Трыо”, што каля касцёла. Мяса і каўбасаў тут няма, а паліца з шыльдачкай “Прадукцыя Глыбоцкага мясакамбіната” закладзена пакетамі з малаком.

Няма каўбас і ў краме “Арбузік” на вуліцы Віленскай (Леніна). Прадаўцы таксама спасылаюцца на рашэнне кіраўніцтва мясакамбіната спыніць продаж прыватным фірмам.

Глыбоцкі мясакамбінат спыніў продаж прадукцыі прыватным крамам

Па неафіцыйнай інфармацыі, загад спыніць продажы прыватным фірмам прыйшоў на мясакамбінат з Віцебскага аблвыканкама. Дзяржаўным гандлёвым прадпрыемствам мяса прадаюць - навідавоку дыскрымінацыя прыватнага бізнэсу, характэрная для Беларусі.

Спроба атрымаць каментар ад кіраўніцтва мясакамбіната аказалася марнай. Карэспандэнт “Вестак” паспрабаваў наведаць аддзел маркетынгу прадпрыемства, аднак яго не пусцілі ў будынак. Датэлефанавацца таксама не ўдалося – званок пераадрасоўваюць на нумар, па якім ніхто не адказвае.

Пакуль што набыць мяса і каўбасы ў Глыбокім можна ў дзвюх фірмовых крамах мясакамбіната і ў дзяржаўных гандлёвых кропках. Але і там выбар прадукцыі зменшыўся, а кошты значна ўзраслі. Складана набыць мясныя прадукты і ў аўталаўках, што абслугоўваюць невялікія вёскі. Перабоі з пастаўкамі мяса назіраюцца не толькі ў Глыбокім, але і па ўсёй краіне.  

←Прогноз погоды на 7 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика