Інфармацыя пра здароўе прэзідэнта стане даступнай?

Источник материала:  
03.09.2011 14:15 — Новости Общества

Інфармацыя пра здароўе прэзідэнта стане даступнай?

Наша Ніва
Прынамсі, гэта прадугледжвае падрыхтаваны праект адпаведнага закона.

На сайце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў РБ размешчаны праект Закона "Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў". Ён прадугледжвае, што зварот па інфармацыю ў дзяржаўныя органы можа ажыццяўляцца ў вуснай, пісьмовай або электроннай форме. Разам з тым не патрабуецца тлумачыць прычыну неабходнасці інфармацыі.

Прадуглежваецца і адказнасць за парушэнне права на доступ да інфармацыі. Адмову можна абскарджваць ў вышэйстаячых дзяржорганах і судзе. У выпадку ж, калі прадстаўленая інфармацыя не адпавядае зместу запыту альбо прадстаўлена несвоечасова можна патрабаваць вяртання стратаў, панесеных заяўнікам.

Згодна з праектам, вызначаецца інфармацыя, да якой не можа быць абмежаваны доступ. У тым ліку аб стане здароўя службовых асоб, якія займаюць пасады, уключаныя ў пералік вышэйшых дзяржаўных пасад Рэспублікі Беларусь. Таксама вызначаны шэраг выпадкаў, калі інфармацыя з’яўляецца абмежаванай для распаўсюджвання. А за кіраўнікамі дзяржаўных устаноў і арганізацый афіцыйна замацуецца права вызанчэння інфармацыі, якую іх падначаленыя могуць паведамляць, а якую не (у тым ліку журналістам).
←Иван Грозный ссылал своих врагов в Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика