Дзяцей павінна быць двое?
02.09.2011 12:45
—
Новости Общества
Дзяцей павінна быць двое?
Найбольш аптымальная колькасць дзяцей для здароўя бацькоў — гэта двое. Так лічаць брытанскія і нарвежскія даследчыкі. Навукоўцы правялі маштабнае сацыялагічнае даследаванне, у якім узяло ўдзел больш як 1,5 мільёна чалавек ва ўзросце пасля 33-х гадоў. Высветлілася, што нараджэнне нават аднаго дзіцяці прыкметна зніжае ў бацькоў рызыку развіцця ўсіх хваробаў: ад раку і сардэчна-сасудзістых захворванняў да алкагалізму.
Аднак найбольш станоўчы эфект на здароўе і працягласць жыцця аказвала наяўнасць у сям'і дваіх дзяцей. Рызыка ўзнікнення цяжкіх захворванняў была вышэйшая ў тых, хто меў толькі адно дзіця, а таксама ў тых, хто выхоўваў траіх і больш дзяцей. Эксперты прыйшлі да высновы, што самая аптымальная колькасць дзяцей для здароўя бацькоў і працягласці іх жыцця — двое, паколькі сем'і, у якіх выхоўваюцца чацвёра і больш дзяцей, пачынаюць адчуваць неспрыяльныя наступствы (пастаянны стрэс, фінансавыя цяжкасці), якія пераважаюць усе прывабныя бакі жыцця ў шматдзетнай сям'і.
Гульні — неад'емная частка дзяцінства
Амаль усе бацькі мараць пра паслухмяных і спакойных дзяцей. Аднак псіхіятры сцвярджаюць, што матулі і таты, якія забараняюць сваім дзецям валтузіцца ў гразі, бегаць і шумець, перашкаджаюць іх нармальнаму развіццю. Навукоўцы заклікаюць бацькоў не аднімаць у дзяцей магчымасць гуляць з сябрамі ў двары, нават калі гэта і прычыняе нязручнасці дарослым. У ходзе даследавання было высветлена, што за апошнія 50 гадоў у дзяцей пастаянна змяншаліся магчымасці гуляць па сваіх правілах. Гэта асабліва тычыцца развітых краін свету. Эксперты лічаць, што такая выразная тэндэнцыя аказвае сур'ёзны ўплыў на фізічнае, псіхічнае і сацыяльнае развіццё дзяцей. Неабходна вярнуць магчымасць дзецям гуляць на свежым паветры адно з адным, каб такія гульні сталі неад'емнай часткай дзяцінства, падкрэсліваюць даследчыкі.