ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі асабіста атрымліваў грашовыя сумы ад спадчынніцы касметычнай імперыі L'Oreal Ліліян Бетанкур. Гэтыя абвінавачванні, як піша The Daіly Telegraph, змешчаныя ў кнізе "Мяне забіў Сарко", напісанай журналістамі французскай Le Monde.
Пра тое, што грошы падчас перадвыбарнай кампаніі 2007 года атрымлівалі не давераныя асобы будучага прэзідэнта, а сам Нікаля Сарказі, заявіла судовы следчы Ізабель Прэво-Дэпрэ. Паводле яе слоў, медсястра Ліліян Бетанкур на ўласныя вочы бачыла, як састарэлая мільярдэрша ўручала кандыдату ў прэзідэнты купюры, аднак пабаялася прызнацца ў гэтым падчас допыту. Між тым у Елісейскім палацы новыя абвінавачванні ў адрас Нікаля Сарказі назвалі "неабгрунтаванымі, хлуслівымі і скандальнымі". Як піша 1 верасня Le Monde, члены французскага ўрада выказалі здагадку, што за публікацыяй новай кнігі стаяць сацыялісты.
Траціна пакупак расіян аказалася падробкаміКожная трэцяя брэндавая рэч, якая прадаецца ў Расіі, з'яўляецца падробкай. Высокая таксама доля падробак на рынку парфумы і прадуктаў харчавання.
Паводле інфармацыі Дэпартамента эканамічнай бяспекі МУС, у сферы лёгкай прамысловасці доля кантрафакту (падробак пад брэндавае адзенне) складае 37% ад агульнага абарачэння. Сярод прадметаў парфумерна-касметычных тавараў, бытавой хіміі і прадуктаў харчавання фальсіфікаванымі аказваюцца ад 15 да 30% прадукцыі. Паволде звестак праваахоўных органаў, кантрафактная і фальсіфікаваная прадукцыя паступае ў Расію пераважна з краін Паўднёва-Усходняй Азіі — Кітая, Сінгапура, Індыі і іншых. У ліку лідараў па пастаўках у Расію падробак таксама знаходзяцца Балгарыя, Турцыя, Польшча і Украіна.
Аўстраліец выкінуў упрыгожанні на $53000Аўстраліец памылкова выкінуў упрыгожанні сваёй жонкі на суму 53 тысячы долараў ЗША. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Калаўндра.
Кіроўца грузавіка Джэфры, які папрасіў журналістаў не называць яго прозвішча, распавёў газеце, што асцерагаўся рабаўнікоў пасля таго, як з яго машыны зніклі ключы ад дома і GPS-навігатар, у памяці якога быў запісаны ягоны хатні адрас. Таму аўстраліец прыняў рашэнне захоўваць каштоўнасці ў поліэтыленавых пакетах для смецця, каб увесці ў зман патэнцыйных злодзеяў. Падчас уборкі дома перад пераездам Джэфры з дзецьмі палічылі пакеты з ювелірнымі ўпрыгожаннямі за смецце і выкінулі іх. Кіроўца звярнуўся да ўладаў горада з просьбай перабраць смецце і знайсці каштоўнасці. Аднак у рэгіянальнай радзе заявілі, што шанцы знайсці ўпрыгожанні блізкія да нуля. Дарэчы, да здзіўлення грамадскасці, аўстраліец заявіў, што страта каштоўнасцяў не прывяла да сямейнай сваркі.
Амерыканцы прадалі драўляны іPad22-гадовая грамадзянка ЗША стала ахвярай ашуканцаў, якія прадалі ёй драўляны іPad замест сапраўднага, паведамляецца ў рапарце, апублікаваным офісам шэрыфа акругі Спартанбург.
Як паведамляецца ў рапарце, да пацярпелай Эшлі Макдаўэл падышлі двое "чарнаскурых мужчын". У руках ашуканцаў быў іPad. Яны паведамілі, што прадаюць планшэты Apple па 300 долараў і прапанавалі Эшлі набыць адзін з іх. Дзяўчына сказала, што ў яе ёсць толькі 180 долараў, але "прадаўцоў" гэта не збянтэжыла. Яны пагадзіліся аддаць планшэт за гэтыя грошы, пасля чаго перадалі дзяўчыне запячатаную каробку. Распакаваўшы дома сваю пакупку, дзяўчына выявіла не іPad, а яго вельмі прыблізную драўляную копію, на якой быў намаляваны лагатып Apple.
Бульба — лепшы сродак для паніжэння крывянога ціскуНекалькі порцый бульбы ў дзень здольныя панізіць крывяны ціск гэтак жа, як і аўсянка, без рызыкі павелічэння вагі, высветлілі эксперты.
Джо Вінсан з Універсітэта Скрэнтана адзначае, што калі бульбу не смажыць і падаваць без алею або падліўкі, то ў адной бульбіне будзе складацца ўсяго 110 калорый і мноства вітамінаў і біялагічна актыўных рэчываў. Падчас даследаванняў Джо сабраў групу з 18 добраахвотнікаў, якія пакутуюць ад залішняй вагі і высокага ціску. Ім прапаноўвалася двойчы ў дзень на працягу месяца з'ядаць па 6-8 бульбін. У выніку сярэднія паказчыкі дыясталічнага артэрыяльнага ціску знізіліся на 4,3%, а сісталічнага ціску — на 3,5%. У даследаванні выкарыстоўвалася бульба, якую не смажылі, а запякалі ў мікрахвалевай печы.