Улічвайце змяненні ў руху падчас паездак

Источник материала:  

З 1 верасня ў працу сталічнага гарадскога транспарту ўносяцца шэраг змяненняў.

Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", каб забяспечыць падвоз работнікаў РУП "Мінскі трактарны завод", з першага дня восені па будных днях у час "пік" арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршрута №194С "ДС "Серабранка" — ст. м. "Трактарны завод", які пройдзе па вуліцах Якубава, Пляханава і Даўгабродскай у прамым і зваротным кірунках з выкананнем прамежкавых прыпыначных пунктаў "Серабранка-3", "Свіслач", "Якубава", "Серабранка-9".

Аўтобусны маршрут №8 "ДС "Серабранка" — Вакзал" з 1 верасня адмяняецца. Адначасова па будных днях у гадзіны "пік" і ў выхадныя дні будзе арганізаваны тралейбусны маршрут №67 "ДС Серабранка" — Вакзал". Ён пройдзе па вуліцах Якубава, Пляханава, праспекце Ракасоўскага, вуліцы Кашавога, Партызанскім праспекце, вуліцах Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Кірава, Бабруйскай у прамым кірунку. У зваротным маршрут пройдзе па вуліцах Бабруйскай, Свярдлова, Маякоўскага, Аранскай, Партызанскім праспекце, вуліцы Кашавога, праспекце Ракасоўскага, вуліцах Пляханава і Якубава.

Каб забяспечыць транспартнай сувяззю жыхароў мікрараёна "Каменная Горка" з дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі, з пачатку восені па будных днях у гадзіны "пік" запрацуе хуткасны аўтобусны маршрут №152С "ДС "Адоеўскага" — Каменная Горка-5". Ён пройдзе па вуліцы Адоеўскага, праспекце Пушкіна, вуліцах Прытыцкага, Нёманскай, Казіміраўскай у абодвух кірунках.

З гэтага ж дня аднаўляецца праца па будных і суботніх днях хуткаснага аўтобуснага маршруту №132С "ДС "Дружная" — Філіял БДУ". Адначасова для маршруту змяняецца траса руху ў бок ДС "Дружная": на ўчастку ад вуліцы Раманаўская Слабада да вуліцы Талстога рух арганізуецца па вуліцах Няміга і Мяснікова з выкананнем прыпыначных пунктаў "Раманаўская Слабада" і "Мяснікова". Аднаўляецца і праца аўтобуснага маршруту №68В "ДС "Карастаянавай" — Гарадок".

У сувязі з тым, што чарговы этап рэканструкцыі трамвайнага пуці па вуліцах Даўгабродскай і Пляханава скончыўся, з 1 верасня ўносяцца наступныя змяненні ў працу пасажырскага транспарту: рух трамваяў маршрутаў №№3, 6, 7 арганізуецца да разваротнага кола на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага — вуліцы Пляханава; аўтобусны маршрут №166 "ДС "Серабранка" — ст.м. "Трактарны завод" — адмяняецца.

Сяргей РАСОЛЬКА.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика