Сакура квітнее гасцінным летам

Источник материала:  
Падлеткі з японскага Сендая вучыліся ў сваіх беларускіх сяброў пляценню з саломкі, ганчарнаму мастацтву і ткацтву
Сакура квітнее гасцінным летамВядома, што Сендай пацярпеў ад землятрусу і цунамі ў сакавіку гэтага года. Каб падтрымаць дзяцей з далёкага горада, іх запрасілі ў Мінск. Для юных гасцей падрыхтавалі цікавую, вельмі насычаную праграму.
“Мінск і Сендай звязвае даўняя дружба, якая аформлена адпаведнымі дакументамі, — адзначыў на сяброўскай сустрэчы з японскімі дзецьмі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. — Сябар правяраецца не толькі ў радасці, але і ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Калі ў Японіі адбылася трагедыя, мы палічылі неабходным быць побач з гэтымі людзьмі і прапанавалі ім прыехаць да нас у госці”. Сярод дзяцей нават быў арганізаваны конкурс: жадалі пабачыць Беларусь 190 падлеткаў, аднак такая магчымасць выдалася толькі 25 з іх.
А часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Кіёсі Мацудзакі ўпэўнены, што для японскіх школьнікаў паездка ў Беларусь — вялікі падарунак, і гэта асабліва важна пасля сумных падзей на іх радзіме. Ён таксама выказаў надзею на тое, што падобныя падарожжы стануць пастаяннымі.
Больш за тыдзень замежныя госці жылі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Крынічка”, яны наведалі Сендайскі сквер, пабывалі на агляднай экскурсіі па Мінску, пазнаёміліся са спартыўным комплексам “Мінск-Арэна”, Нацыянальнай бібліятэкай, галерэяй мастацтваў “Славутыя майстры”. Дзеці з Японіі пабывалі таксама ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, на экскурсіях у Мірскім і Нясвіжскім замках. Для іх былі наладжаны і майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах — пляценні з саломкі, ганчарным мастацтве, ткацтве.

Аксана Шыкуць

←Какая участь ждет бывшую детскую больницу на Бровки?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика