Банкам параілі прадаваць больш валюты на сацыяльна значныя мэты
Як прапануецца ў адпаведным лісце, такія кропкі могуць спыніць звыклы продаж замежнай валюты і назапашваць яе для продажу на сацыяльна значныя мэты.
Каб перайсці на такі фармат, патлумачыў “НГ” начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Аляксандр Цімашэнка, банкі павінны будуць даслаць адпаведны спіс абменнікаў і атрымаць дазвол. Ён адмовіўся паведаміць, на адрас якіх банкаў адправілі такі ліст, але адзначыў, што рашэнне па гэтым пытанні плануецца прыняць у бліжэйшы час.
Першым прадаваць замежную валюту на сацыяльна значныя мэты стаў Беларусбанк. Для гэтага выкарыстоўваліся сродкі, назапашаныя ў абменніках, размешчаных на тэрыторыі памежных пераходаў і ва ўстановах адпачынку. Толькі за май—ліпень у банк звярнуліся каля 5 тысяч чалавек, “льготнікам” прадалі валюты на агульную суму каля 4,5 мільёна долараў. Яе пакупнікамі сталі грамадзяне, якія, у прыватнасці, мелі патрэбу ў лячэнні ці адукацыі за мяжой, выязджалі ў іншую краіну з-за цяжкай хваробы ці смерці сваяка, а таксама прадстаўнікі творчых, спартыўных калектываў. З ліпеня аналагічнае права атрымалі Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Парытэтбанк. “Сацыяльную” валюту яны набывалі ва ўстановах адпачынку.