Абвінавачаны ў выбуху: "Мама, не вер таму, што кажуць. Я здавацца не збіраюся"
24.08.2011 12:42
—
Новости Общества
Абвінавачаны ў выбуху: "Мама, не вер таму, што кажуць. Я здавацца не збіраюся"
Еўрарадыё даведалася, як жыў і чым цікавіўся саўдзельнік абвінавачанага ў тэрарызме, што ён піша ў лістах да маці і якім чынам з ёй сустрэўся.
Все новости по теме >>>
У адным з лістоў да маці Уладзіслаў Кавалёў напісаў, што быў рады яе пабачыць. Я вельмі здзівіўся гэтаму, бо маці прасіла сустрэчу з сынам, але пракуратура не дазволіла.
"Я хадзіла ў краму. І ў гэты час Улада прывезлі на следчы эксперымент. Мы такім чынам і сустрэліся, — са слязьмі на вачах тлумачыць маці Любоў Іванаўна. — Пакуль ён там стаяў і ўсё паказваў, я стаяла і глядзела. Да яго не пусцілі і ўсё гэта было на адлегласці. Ён там нешта паказваў ля шапіка "Віцебскаблсаюздрука". Мне проста памахаў рукой, усміхаўся".
Што Кавалёў мог паказваць следчым, не зразумела, бо ў выпадку са спробай падарваць шапік ён ў матэрыялах пракуратуры нават не ўзгадваецца.
У сваіх лістах да маці Улад піша, што ўсё ў яго добра, віну сваю не прызнае. Спачатку лісты ад яго не прыходзілі, да яго не даходзілі таксама.
"Пасля таго, як Улад прыехаў з бальніцы, пасля экспертызы, я яму напісала ліст і там напісала, як сястра яго Таня здала іспыты, на якія адзнакі. Літаральна праз пару лістоў ён пытаецца, як у Тані справы, як яна здала сесію".
Спачатку лістоў было мала, але пасля таго, як следчыя дзеянні скончыліся, лістоў стала больш. Апошні маці атрымала 18 жніўня. А першы ліст прыйшоў 23 красавіка; праўда, там не было нічога істотнага.
"Па лісце ў мяне склалася ўражанне, што яму сказалі, як напісаць. Не яго гэта. Потым прыйшоў ліст ў траўні, пасля лістоў не было. Іх накіравалі на экспертызу, а пасля ён напісаў караценькі ліст. Піша, што ў яго ўсё добра, што есць добра, што на прагулку іх там выводзяць на пару гадзінаў. Пагадзіцеся, што нічога не напішаш — ці не прапусцяць, ці ўвогуле замажуць. Гэта быў 3 ці 4 ліст, ён напісаў: "Мама, не вер таму, што кажуць. Здавацца не збіраюся. Буду трымацца да канца".
Еўрарадыё: Дык ён віну сваю не прызнае?
Любоў Іванаўна: "Ён і не рабіў гэтага, я ведаю свайго сына".
Таксама ў лістах Уладзіслаў кажа пра тое, што здавацца не будзе, бо ёсць шанец. Маўляў следчы да яго ставіцца добра і ён спадзяецца, што шмат на яго вешаць не будуць. Жартуе, што у крызіс лепш пасядзець у турме.
Уладзіслаў цікавіўся музыкай і бізнэсам. Вечарамі сядзеў дома і вучыўся граць на гітары. У Мінску займаўся "БАДамі", быў кансультантам па продажах, хацеў адкрыць інтэрнэт-кавярню. А перад выбухам ў метро збіраўся пайсці на бізнэс-курсы, якія нават аплаціў.
"Шмат чытаў кніг. У 16 год падарыла гітару, ён музыкай займаўся, граў на гітары. Калі стаў працаваць, сам сабе набыў электрагітару. Яны з сябрам вечарамі сядзелі на гітарах гэтых гралі. Хацеў у Мінску пайсці на курсы. Ён у лістападзе даведаўся пра ўсё, заплаціў грошы за курсы і ўсё чакаў выкліку. Час цягнуўся, пакуль уладкаваўся на працу ў мінскія электрасеткі. Яму праца вельмі падабалася, пастаянна ў раз'ездах па высакавольтных лініях. Людзі яму вельмі падабаліся, ён быў рады, што так ўсё склалася добра", — распавядае маці.
У пакоі хлопца зараз пуста. У кватэры бацькоў, як і ў мінскай кватэры, быў ператрус. Вынеслі амаль усё, нават вопратку. З кампутара дасталі жорсткі дыск. Забралі шмат якія кнігі і паперы. Што яшчэ забралі следчыя, маці не ведае, бо яе не было дома, а айчыму загадалі сядзець на крэсле. Адзінае што пакінулі дома — гэта характарыстыку са школы.
Уладзіслаў Кавалёў ва ўсіх выпадках ідзе як саўдзельнік Дзмітрыя Канавалава, у некаторых эпізодах ён нават не ўзгадваецца. Паводле слоў сваякоў, у дзяцінстве з Канавалавым яны не былі лепшымі сябрамі, а апошнім часам нават не размаўлялі. Чаму яго прычапілі да справы і якім чынам яны сустрэліся ў Мінску? Пра гэта — неўзабаве на Еўрарадыё.
У адным з лістоў да маці Уладзіслаў напісаў, што на яго шмат "вешаць" не будуць. Еўрарадыё паглядзела па якіх артыкулах яго абвінавачваюць.
Артыкул 16. Саўдзел у злачынстве
Саўдзельнікам прызнаецца асоба, якая садзейнiчала ўчыненню злачынства парадамі, указаннямі, даваннем інфармацыі ці прылад і сродкаў здзяйснення злачынства, ліквідацыяй перашкод ці аказаннем іншай дапамогі, або асоба, якая загадзя абяцала схаваць злачынца, прылады ці сродкі здзяйснення злачынства, сляды злачынства ці прадметы, здабытыя злачынным шляхам, або асоба, якая загадзя абяцала набыць ці збыць такія прадметы.
Артыкул 289. Тэрарызм
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкула, звязаныя з забойствам чалавека альбо здзейсненыя арганізаванай групай — караюцца зняволеннем на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.
Артыкул 295. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай другой дадзенага артыкула, учыненыя паўторна або групай асоб паводле папярэдняй змовы, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або зняволеннем на тэрмін ад двух да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Артыкул 339. Хуліганства
2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, ці групай асоб, ці звязанае з супрацівам асобе, якая спыняла хуліганскія дзеянні, ці спалучанае з нанясеннем менш цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства), — караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай альбо другой дадзенага артыкула, учыненыя з прымяненнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для нанясення цялесных пашкоджанняў, прымяненнем выбуховых рэчываў цi выбуховых прылад або ўчыненыя з пагрозай іх прымянення, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) — караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або зняволеннем на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Артыкул 218. Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці
2. Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, якія былі здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам або пацягнулі нанясенне шкоды ў буйным памеры — караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Артыкул 405. Укрывальніцтва злачынстваў
2. Загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва асобы, якая здзейсніла цяжкае злачынства, або прылад і сродкаў здзяйснення гэтага злачынства, слядоў злачынства ці прадметаў, здабытых злачынным шляхам у дачыненні да асабліва цяжкага злачынства — караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або зняволеннем на той жа тэрмін.
Артыкул 406. Неданясенне аб злачынстве
1. Неданясенне аб дакладна вядомым учыненым асабліва цяжкім злачынстве альбо аб дакладна вядомай асобе, якая ўчыніла гэтае злачынства, альбо пра месца знаходжання такой асобы — караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў.
2. Неданясенне аб падрыхтоўцы дакладна вядомага цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства — караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або зняволеннем на той жа тэрмін.