Як захоўваецца Расонскі ідал

Источник материала:  
18.08.2011 09:50 — Новости Общества

Як захоўваецца Расонскі ідал

Наша Ніва
Знаходка археолагаў выстаўлена ў вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН РБ. Яна загорнутая ў дзіравы поліэтыленавы мех.

Як захоўваецца Расонскі ідал

Як захоўваецца Расонскі ідал

Як захоўваецца Расонскі ідал
 Знаходка захоўваецца ў вестыбюлі каля падваконня.

У НН прыйшоў ліст ад чытачкі, у якім яна расказвае пра тое, як захоўваецца знойдзены нядаўна на Расоншчыне драўляны ідал. Прыводзім ліст Ганны цалкам.

"Ва ўніверсітэце нас вучылі, што раскопкі без далейшай кансервацыі падобныя варварству. У СМІ ў тым ліку ў "Нашай Ніве" змешчана інфармацыя пра знаходку ўнікальнага артэфакта — драўлянай выявы ідала меркавана перыяду ранняга сярэднявечча, знойдзенага ў Расонском раёне ў рэчцы Дрысе. Знаходка выстаўлена ў вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН РБ. Учора я вырашыла зайсці ў Інстытут гісторыі і ўбачыць ідала на свае вочы. Знаходка абгорнутая поліэтыленавай плёнкай, месцамі падранай, стаіць побач з падваконнем, застаўленым вазонамі. Пад уздзеяннем сонечных прамянёў, якія пранікаюць праз вакно, пад поліэтыленам утвараецца высокая тэмпература. А праз дзіры ў цэлафане ў знаходку пранікаюць споры, пылок пакаёвых раслін, бактэрыі. Не трэба быць вялікім спецыялістам, каб зразумець, што з улікам падвышанай тэмпературы і вільготнасці праз некалькі дзён уся знаходка будзе заражана і пачнецца працэс яе разбурэння. На мой погляд, неабходна самае тэрміновае ўмяшанне адмыслоўцаў для выратавання гэтага артэфакта". 
←Теракт: версия Генпрокуратуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика