Металалом у цане
18.08.2011
—
Новости Общества
З тэрыторыі аўтадрома "Лунінецкая аўташкола" нехта выкраў частку металічнай эстакады, а з фермы ААТ "Ружаны Агра", што ў Пружанскім раёне, вывезлі 1400 кг металалому. Як высветлілася, у першым выпадку эстакаду на металалом пусціў 25-гадовы жыхар Лунінца, а ў другім метал выкраў 20-гадовы беспрацоўны з г.п. Ружаны.
Сымон Свістуновіч.