Уклады насельніцтва павялічыліся амаль на 1,1 трыльёна рублёў

Источник материала:  

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, за мінулы месяц уклады насельніцтва (рублёвыя і ў замежнай валюце) у беларускіх банках павялічыліся на 4 працэнты (1,1 трыльёна рублёў). У пераліку на нацыянальную валюту на пачатак жніўня гэтыя ўклады дасягнулі больш як 28,5 трыльёна беларускіх рублёў. Усяго за сем месяцаў гэтага года ўклады павялічыліся на 5,6 трыльёна, або на 24,2 працэнта.

За ліпень дэпазіты ў нацыянальнай валюце павялічыліся на 841,1 мільярда рублёў, у замежнай валюце — у эквіваленце на 61,8 мільёна долараў ЗША. На рост укладаў паўплывала павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання Нацбанка і адпаведна працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Роспотребнадзор примет меры к нелегальным поставщикам "Боржоми" из Беларуси в Россию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика