"Смак беларускай мовы" на вуліцах Мінска
14.08.2011 11:58
—
Новости Общества
"Смак беларускай мовы" на вуліцах Мінска
Новая сацыяльная рэклама папулярызуе беларускую мову з дапамогай ягадаў.
Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі "Смак беларускай мовы" з’явіўся на вуліцы Багдановіча. Фотаздымак ягады на белым фоне суправаджаецца подпісам "кавун" і перакладам на рускую мову.
Пры дапамозе гэтай рэкламы мяркуецца папулярызаваць беларускую мову, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць.
Кіраўніцтва прадпрыемства "Белзнешрэклама", якое і стварыла рэкламу (ад ідэі да размяшчэння на вуліцы) тлумачыць свой выбар так:
"Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды унікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў".
Такім чынам, на мінскіх вуліцах хутка з’явяцца тлумачэнні, што такое: "кавун", "ажыны", "шыпшына", "агрэст", "журавіны" і "суніцы".
Маркетолаг "Белзнешрэкламы" Вольга Ціхановіч расказала, як з’явілася ідэя "сакавітай рэкламы": "Гэта вынік працы „калектыўнага розуму“. Мы вырашалі, на якую тэму стварыць сацыяльную рэкламу, і вырашылі, што лепш за ўсё будзе папулярызаваць беларускую мову. А ягады — вельмі смачная тэма, беларуская мова, яна ж сама па сабе вельмі сакавітая. Мы гэты праект распачалі разам з Акадэміяй навук".
Пакуль "Белзнешрэклама" абмяжуецца "садавіной". Неўзабаве ў горадзе з’явіцца яшчэ некалькі светлавых білбордаў з шасцю рознымі ягадамі.
— Білбордаў будзе штук восем, — кажа дырэктар прадпрыемства Дзяніс Моўчан.
— Адзін, напрыклад, з’явіцца на плошчы Якуба Коласа. Літаральна праз два-тры тыдні нашы ягады будуць усталяваныя на праспекце Незалежнасці.
Што тычыцца іншых тэмаў, то на бліжэйшы год нічога акрамя ягадаў чакаць не даводзіцца — прадпрыемства траціць на сацыяльную рэкламу ўласныя грошы. Але пасля, магчыма, і ўдасца зрабіць яшчэ што-небудзь цікавае.
Да пытання папулярызацыі мову пры дапамозе білбордаў, спадар Моўчан з іроніяй: "Прынамсі, мы ўжо бачылі, як людзі фатаграфуюцца ля нашай рэкламы — чым не папулярызацыя. Вось калі забараніць расійскую мову — вось тады б папулярызацыя адбылася сама сабой".

![]() |
Білборд на Нямізе. Фота Сяргея Гудзіліна |